Мікалай Паўлавіч Высоцкі
Мікалай Паўлавіч Высоцкі | |
---|---|
Дата нараджэння | 19 студзеня 1831 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 1907 |
Альма-матар | |
Узнагароды | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Мікалай Паўлавіч Высоцкі — інжынер-архітэктар[1] (19 студзеня 1831, Невель[2] (паводле іншых звестак у Варонеж[3]) — ?).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Дзяцінства і адукацыя
[правіць | правіць зыходнік]Пачатковую адукацыю атрымаў у Варонежскай мужчынскай гімназіі . У снежні 1845 года паступіў у Пецярбургскае будаўнічае вучылішча, выпусціўся ў чэрвені 1852 года з правам на чын XII класа[1].
Прафесійная дзейнасць
[правіць | правіць зыходнік]Адразу пасля выпуску накіраваны на службу ў віцебскую губернскую будаўнічую і дарожную камісію архітэктарскім памочнікам для вытворчасці работ, а ў лістападзе 1855 года прызначаны архітэктарам гэтай камісіі[1].
Праз сем гадоў М. Высоцкі залічаны па галоўным кіраванні шляхоў зносін і грамадскіх будынкаў і звольнены для заняткаў у галоўнае таварыства расійскіх чыгунак[1].
У сакавіку 1865 года ён быў камандзіраваны саветам таварыства ў Прусію, Бельгію, Францыю і Аўстрыю для вывучэння будовы майстэрняў, сістэм ацяплення, таварных і пасажырскіх будынкаў і іншых збудаванняў, якія маюць дачыненне да чыгуначнай справы[1]. Па вяртанні з-за мяжы М. Высоцкі выканаў па сваіх праектах пабудову пагранічнай станцыі «Вержбалава» і да 1868 года быў архітэктарам і начальнікам 13 дыстанцыі Пецярбургска-Варшаўскай чыгункі, а потым пераведзены ў Пецярбург на пасаду начальніка 1-га аддзялення гэтай жа дарогі[1].
Адначасова з тым, як член Імператарскага рускага тэхнічнага таварыства , ён загадваў пецярбургскай элементарнай школай і выкладаў у ёй рысаванне і чарчэнне (1869-79)[1]. Па пераўтварэнні гэтай школы ў чыгуначнае вучылішча, быў прадстаўніком галоўнага таварыства расійскіх чыгунак пры савеце вучылішча (1879-85). У падзяку за яго 14-гадовую безвыплатную дзейнасць на гэтай пасадзе савет кіравання змясціў партрэт М. Высоцкага ў вучылішчнай зале[1]. У 1876-77 гадах М. Высоцкі склаў інструкцыі для дарожных майстроў і старэйшых рабочых, правілы пра сігналы і на карыстанне дрызінамі і іншае[1].
Творчасць
[правіць | правіць зыходнік]Як спецыяліст чыгуначнай архітэктуры, ён удзельнічаў у конкурсах па складанні праектаў пасажырскіх будынкаў для гарадоў Дынабурга і Адэсы і ў абодвух выпадках (1869-79) ушанаваны за прадстаўленыя праекты другой прэміі[1].
Акрамя таго ён склаў у розны час праекты будынкаў акруговых судоў у гарадах Магілёве, Гродне, Вільні і Коўне[1].
- 1852-62 гадах у Віцебскай губерні[1]:
- 1862-72[1]:
- Вялікія мураваныя будынкі майстэрняў для вагонаў і паравозаў на станцыі Коўна
- Дабудова станцыйных будынкаў, платформаў і шляхоў са стрэлкамі на станцыі Коўна
- Ратонда для 18-ці паравозаў
- Эстакада на берагу р. Нёмана
- Мураваны пасажырскі будынак, газавы завод, навесы, пакгаузы, вадапад’ёмны будынак, жылыя дамы, аранжарэя і іншыя пабудовы на станцыі Вержбалава
- Паравы лесапільны завод на р. Лузе, які належаў спадчыннаму ганароваму грамадзяніну Тамасаву (цяпер населены пункт, дзе змяшчаўся завод, называецца Талмачова[5])
- Падвалы і склады пры дыстыляцыйным заводзе ў г. Лузе
- Пасажырскі будынак, жылыя дамы і службы на станцыі Лісіна
- Паравозны сарай на станцыі Тосна
- Чыгуначныя казармы і будкі са службамі паміж станцыямі Гатчына і Тосна
- 1872-82[1]:
- Перагрузачная станцыя[6] на 833 вярсце ад Санкт-Пецярбурга
- Драўляны чыгуначны мост на р. Шашупэ
- Майстэрні для рамонта паравозаў
- Мураваныя бані для служачых (па праекце інжынера-архітэктара П. А. Сальмановіча )
- Перабудова часовага драўлянага пасажырскага будынка пад жыллё на станцыі Дынабург
- Мураваная каталіцкая царква ў м. Прэлі Віцебскай губерні
- Дом Латкіна ў Санкт-Пецярбургу[7]
- Дом Часнакова ў Санкт-Пецярбургу[8]
- Дом Калумбава ў Санкт-Пецярбургу і іншыя дамы там жа[9]
- Абывацельскія дамы: спадара Тамасава ў Царскім Сяле, спадароў Ле-Данцю, Мерклінга, Тарасава[10], Бок, Вінаградавай і лясная біржа сп. Тарасава ў Гатчыне
- Перабудова лазарэта пры вучылішчы правазнаўства (па праекце архітэктара У. П. Львова)
- Будынкі акруговых судоў у Магілёве і Гродне
- Прыстасаванне прыватных дамоў пад акруговыя суды ў гарадах Вільні і Коўне
- 1882-62[1]:
- Даходны дом сп. Корвін-Крукоўскага ў Санкт-Пецярбургу
- Некалькі надгробных помнікаў і капліц на могілках Аляксандра-Неўскай лаўры і Новадзявочага манастыра ў Санкт-Пецярбургу
- Лецішчы са службамі і аранжарэямі сп. Мельнікава ў Санкт-Пецярбургу
- Сістэмы М. Высоцкага згортвальнай абароны ад снежных заносаў на лініі Пецярбургска-Варшаўскай чыгункі
Зноскі
- ↑ а б в г д е ё ж з і к л м н о Барановский Г. В. Юбилейный сборник сведений о деятельности бывших воспитанников Института гражданских инженеров (Строительного училища) 1842—1892. с. 70 (руск.)
- ↑ Архитектор, гражданский инженер Высоцкий Николай Павлович (руск.)
- ↑ ВЫСОЦКИЙ Николай Павлович(недаступная спасылка) (руск.)
- ↑ ЗАСТРОЙКА УСАДЬБЫ И ПАРК МОЛОВ В ВИШКЯХ (руск.)
- ↑ Жельцы — Преображенская Архівавана 15 кастрычніка 2018. (руск.)
- ↑ Перегрузочная станция (руск.)
- ↑ Дом Н. В. Латкина (Санкт-Петербург) (руск.)
- ↑ Доходный дом П. Чеснокова (Санкт-Петербург) (руск.)
- ↑ Архитектор Высоцкий Н. П., здания (руск.)
- ↑ Ольгинская улица старой Гатчины (руск.)
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Нарадзіліся 19 студзеня
- Нарадзіліся ў 1831 годзе
- Нарадзіліся ў Невелі
- Памерлі ў 1907 годзе
- Выпускнікі Санкт-Пецярбургскага архітэктурна-будаўнічага ўніверсітэта
- Асобы
- Архітэктары паводле алфавіта
- Нарадзіліся ў Варонежы
- Архітэктары Беларусі
- Архітэктары XIX стагоддзя
- Архітэктары Расійскай імперыі
- Архітэктары Магілёва
- Архітэктары Невеля
- Архітэктары Расіі
- Архітэктары Санкт-Пецярбурга