Мікалай Пятровіч Кішка

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Мікалай Кішка
польск.: Mikołaj Kiszka
Герб «Дуброва»
Герб «Дуброва»
8-ы Ваявода падляшскі
1569 — 1587
Папярэднік Васіль Тышкевіч
Пераемнік Станіслаў Радзімінскі

Нараджэнне 1524[1] ці 1524
Смерць 1587[1]
Род Кішкі
Бацька Пётр Станіслававіч Кішка
Маці Алена з Ільінічаў[d]
Жонка Марына Міхайлаўна з Мсціслаўскіх[d] і Барбара з Хадкевічаў[d]
Дзеці Барбара з Кішкаў[d], Ганна з Кішкаў[d] і Мікалай Мікалаевіч Кішка[d]

Мікалай Кішка (? — 1587) — дзяржаўны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага, Рэчы Паспалітай. Крайчы вялікі літоўскі (з 1552), падчашы вялікі літоўскі (з 1555), ваявода падляшскі (1569—1587).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Сын троцкага кашталяна Пятра Кішкі і Алены Ільініч, дачкі дворнага літоўскага маршалка Юрыя Іванавіча Ільініча. Меў братоў Станіслава і Пятра.

Падтрымліваў планы збліжэння ВКЛ з Польшчай, дзякуючы чаму ў 1569 годзе стаў ваяводам падляшскім, пасля пераходу ваяводства ў склад Кароны. Заставаўся ваяводам падляшскім да канца жыцця.

Быў двойчы жанаты. Першы раз у 1555 годзе з Марынай Заслаўскай, якая памерла ў 1563 годзе. Другі раз з Барбарай Хадкевіч, дачкой віленскага кашталяна Гераніма Хадкевіча. Меў дачку Барбару (жонку Юрыя Алелькавіча) і сына Мікалая.

Зноскі

  1. а б Mikołaj Kiszka // MAK

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]