Пётр Мантыгірдавіч Белы
| Пётр Мантыгірдавіч Белы | |||||||
|---|---|---|---|---|---|---|---|
| Вадвіч | |||||||
|
| |||||||
|
|||||||
| Папярэднік | Алізар Шылавіч[d] | ||||||
| Пераемнік | Сямён Юр’евіч Гальшанскі | ||||||
|
|||||||
|
|||||||
| Папярэднік | Багдан Саковіч | ||||||
| Пераемнік | Ян Юр’евіч Забярэзінскі | ||||||
|
|||||||
| Папярэднік | Алізар Шылавіч[d] | ||||||
| Пераемнік | Сямён Юр’евіч Гальшанскі | ||||||
|
|
|||||||
| Нараджэнне | каля 1440 | ||||||
| Смерць | не раней за 6 снежня 1497 і не пазней за 12 мая 1499 | ||||||
| Род | Мантыгірдавічы | ||||||
| Бацька | Ян Пятровіч Мантыгірдавіч[d][1][2] | ||||||
| Жонка | Ганна з Вяжэвічаў[d][3][4][…] і Ганна з Гальшанскіх[d][5][3][…] | ||||||
| Дзеці | Ян Мантыгірдавіч[d][3][6][…] і Н з Мантыгірдавічаў[d][3][6][…] | ||||||
| Грамадзянства | |||||||
Пётр Мантыгірдавіч, мянушкай Белы (каля 1440 — не раней за 6 снежня 1497 і не пазней за 12 мая 1499) — вялікалітоўскі дзяржаўны дзеяч. Ваявода троцкі і маршалак земскі (з 1491).
Валодаў Алыкай на Валыні, Дубровай і Нядрэскам у Заслаўскім княстве, Шацкам і Цітвай у Менскім павеце, Лахвай на Палессі, Іўем, Лоскам, у 1492 годзе атрымаў Нясвіж.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]З роду Мантыгірдавічаў герба «Вадвіч», унук маршалак земскага Пятра Мантыгердавіча.
Быў намеснікам браслаўскім, маршалкам гаспадарскім (1480—1482), у 1487 годзе атрымаў урад старосты луцкага і маршалка валынскага. Неаднаразова браў удзел у пасольствах вялікага князя Аляксандра ў Маскву.
Яго адзіны сын Ян загінуў у бітве на Вядрошы (1500), усе маёнткі адышлі дачцэ, жонцы Станіслава Кішкі, якую ў літаратуры часта называюць Сафіяй, але крыніцамі гэта не пацвярджаецца.
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Semkowicz W. Łosk i wygaśnięcie Korybutowiczów // Rocznik Towarzystwa Heraldycznego we Lwowie — Kraków: 1926. — вып. VII. — С. 206.
- ↑ Пятраўскас Р. Літоўская знаць у канцы XIV—XV ст.: Склад — структура — улада — 2 — Смаленск: 2014. — С. 268. — 386 с. — ISBN 978-5-00076-015-4
- 1 2 3 4 Рыбчонак С. Радавод Вяжэвічаў у XV – сярэдзіне XVI ст. // Герольд Litherland — ЮрСаПрынт, 2021. — вып. 22. — С. 8, 13.
- ↑ Пятраўскас Р. Літоўская знаць у канцы XIV—XV ст.: Склад — структура — улада — 2 — Смаленск: 2014. — С. 223, 268. — 386 с. — ISBN 978-5-00076-015-4
- ↑ Kniaziowie litewsko-ruscy od końca czternastego wieku / пад рэд. J. Wolff — Warszawa: 1895. — С. 104.
- 1 2 Kniaziowie litewsko-ruscy od końca czternastego wieku / пад рэд. J. Wolff — Warszawa: 1895. — С. 651.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Насевіч В. Мантыгірдавічы // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; маст. З. Э. Герасімовіч. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — С. 271. — 792 с. — ISBN 985-11-0378-0 (т. 2), ISBN 985-11-0315-2.