Міклаш Немет
Міклаш Немет | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
Miklós Németh | |||||||
| |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Карай Грос | ||||||
Пераемнік | Ёжэф Антал | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | пасада адноўлена | ||||||
Пераемнік | Ёжэф Антал | ||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
24 студзеня 1948[1][2][…] (76 гадоў) |
||||||
Нацыянальнасць | венгр | ||||||
Партыя | |||||||
Адукацыя |
|
||||||
Узнагароды |
Point Alpha Prize[d] (2014) |
||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Мі́клаш Не́мет (венг.: Németh Miklós; нар. 14 студзеня 1948, Монак, Венгрыя) — венгерскі палітык, апошні прэм’ер-міністр Венгерскай народнай рэспублікі (23 лістапада 1988 — 23 мая 1990). Прадстаўнік Венгерскай сацыялістычнай рабочай партыі.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Скончыў Эканамічны ўніверсітэт імя Карла Маркса, адзін год навучаўся ў Гарвардзе. У 1976 годзе ўступіў у ВСРП. З 1981 года працаваў у аддзеле эканамічнай палітыкі ВСРП, у 1986 годзе ўзначаліў аддзел. У 1987 годзе стаў сакратаром эканамічнай палітыкі ЦК ВСРП, а 24 лістапада 1988 года быў прызначаны кіраўніком Савета міністраў (прэм’ер-міністрам). Пры ім пачаліся эканамічныя рэформы і мірны дэмантаж сацыялістычнай сістэмы. Былі перапахаваны ахвяры паўстання 1956 года; бежанцам з ГДР, якія збіраліся ў Венгрыі, было дазволена перайсці мяжу з Аўстрыяй, каб шукаць палітычнага сховішча ў ФРГ.
У 1990 годзе сышоў у адстаўку на карысць былога дысідэнта Ёжэфа Антала. У 1990—2000 был віцэ-прэзідэнтам Еўрапейскага банка рэканструкцыі і развіцця.
Зноскі
- ↑ Hovanyecz L. Az átmenet miniszterelnöke — Népszabadság, 2008. Праверана 23 сакавіка 2015.
- ↑ Miklós Németh // Brockhaus Enzyklopädie
- ↑ Hovanyecz L. Az átmenet miniszterelnöke — Népszabadság. Праверана 23 сакавіка 2015.