Перайсці да зместу

Мікола Пачкаеў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Мікалай (Мікола) Пачкаеў
Заступнік старшыні Рады БНР
з 2016
Прэзідэнт Івонка Сурвіла
Сакратар інфармацыі Рады БНР
2005 — 2016
Пераемнік Алесь Чайчыц

Нараджэнне 1973
Партыя Партыя БНФ (да 2005 г.)
Член у
Адукацыя
Узнагароды
Медаль да стагоддзя БНР

Мікола Пачкаеў (нар. 1973, Мінск) — беларускі грамадскі дзеяч у Вялікабрытаніі. Старшыня Згуртавання Беларусаў у Вялікабрытаніі, заступнік Старшыні Рады БНР.

Скончыў сярэднюю школу № 4 у Мінску (1990), у 1990 годзе паступіў на беларускамоўную плынь гістарычнага факультэта Белдзяржуніверсітэта, з 1992 на аддзяленні (пазней факультэце) міжнародных адносін, у 1994—1995 ва Уітан (Wheaton) каледжы (ЗША), выпускнік БДУ 1996 г. У 1996—1997 на магістрскай праграме ў Цэнтральна-Еўрапейскім універсітэце (Будапешт, Венгрыя), у 1997—1998 на магістрскай праграме ва ўніверсітэце Кембрыджа (Вялікабрытанія), далей таксама на доктарскай праграме[1].

Удзельнік акцый Беларускага Народнага Фронту з 1989 года, назіральнік ад Партыі БНФ падчас прэзідэнцкіх выбараў 1994 года, у 1997 член Маладзёвай Фракцыі БНФ, заснавальнага камітэта і ўдзельнік устаноўчага сойму Маладога Фронту, абраны членам Сойму БНФ і Партыі БНФ, член Міжнароднай Камісіі, член дэлегацыі БНФ на кансультацыях для перамоў з уладамі за пасярэдніцтвам АБСЕ ў 1999—2000 г., у 1996—1997 г. прадстаўнік Партыі БНФ у Венгрыі, у 1997—2006 г. прадстаўнік Партыі БНФ у Вялікабрытаніі[1].

Стала ў Вялікабрытаніі з 2000 года, працуе тэхнічным перакладчыкам, аналітыкам міжнароднай палітычнай рызыкі і інвестыцыйнага клімату. Аўтар артыкулаў у «Нашай Ніве», «Спадчыне», «Архэ», «Нашым Слове», «Навінах БНФ», «Вялікае княства Літоўскае: энцыклапедыя», «Belarusian Review» і іншых шматлікіх рэпартажаў з Вялікабрытаніі для беларускай службы «Радыё Свабода» (2001—2006). Даў інтэрв’ю ў кнізе «Беларуская нацыянальная ідэя» (2020).

Сакратар Згуртавання Беларусаў у Вялікабрытаніі ў 2003—2004 гг., абраны намеснікам старшыні ЗБВБ у 2004 г., пераабраны ў 2005—2010 гг. З 2013 года — старшыня[2][3].

Член Рады БНР (з 2005 г.), Заступнік старшыні Рады БНР (з 2016 г.)[4]

Узнагароджаны Медалём да стагоддзя БНР[5].

Зноскі

  1. а б Гардзіенка Наталля. Беларусы ў Вялікабрытаніі. — Мінск: Медысонт, 2010., стар. 554.
  2. Згуртаванне беларусаў Вялікабрытаніі ўзначаліў Мікола Пачкаеў Архівавана 17 сакавіка 2018.
  3. http://nashaniva.by/?c=ar&i=111014
  4. У НЬЮ-ЁРКУ ПРАЙШЛА СЕСІЯ РАДЫ БНР — Афіцыйны сайт Рады БНР, 21.3.2016
  5. УРУЧЭННІ МЕДАЛЁЎ ДА СТАГОДДЗЯ БНР У ВІЛЬНІ 22-23 ЛІСТАПАДА 2019 Г. — Афіцыйны сайт Рады БНР, 27.11.2019
  • Гардзіенка Наталля. Беларусы ў Вялікабрытаніі. — Мінск: Медысонт, 2010.
  • Мікола Пачкаеў, «Навіны БНФ», № 8 (87) 9 верасня 2005, стар. 12.