Перайсці да зместу

Мікіта Іванавіч Корзун

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Футбол
Мікіта Корзун
Агульная інфармацыя
Поўнае імя Мікіта Іванавіч Корзун
Нарадзіўся 6 сакавіка 1995(1995-03-06)[1][2][…] (29 гадоў)
Грамадзянства  Беларусь
Рост 174 см
Вага 68 кг[3]
Пазіцыя паўабаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб Казахстан Елімай
Нумар 81
Клубная кар’ера[* 1]
2011—2015 Беларусь Дынама (Мінск) 47 (0)
2016—2020 Украіна Дынама (Кіеў) 20 (0)
2018   Беларусь Дынама (Мінск) 12 (1)
2019   Саудаўская Аравія Аль-Фатэх 11 (0)
2019—2020   Партугалія Вілафранкенсі 12 (0)
2020—2023 Беларусь Шахцёр (Салігорск) 59 (2)
2024— Казахстан Елімай (Семей)
Нацыянальная зборная[* 2]
2011—2012 Беларусь Беларусь (да 17) 5 (0)
2012—2013 Беларусь Беларусь (да 19) 5 (0)
2013—2016 Беларусь Беларусь (да 21) 14 (1)
2016— Беларусь Беларусь 24 (0)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 9 студзеня 2024.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 28 сакавіка 2024
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Мікі́та Іва́навіч Ко́рзун (нар. 6 сакавіка 1995, Мінск) — беларускі футбаліст, паўабаронца казахстанскага клуба «Елімай» з Семея і нацыянальнай зборнай Беларусі.

Клубная кар’ера

[правіць | правіць зыходнік]

Выхаванец мінскага «Дынама», з 2011 года выступаў за дубль. У асноўнай камандзе дэбютаваў 26 верасня 2012 года ў матчы 1/8 Кубка Беларусі супраць пінскай «Хвалі», калі правёў на полі ўсе 90 хвілін. Дэбют у чэмпіянаце адбыўся 17 лістапада 2012 года ў матчы супраць «Тарпеда-БелАЗ», калі Мікіта ўжо ў кампенсаваны час замяніў Станіслава Драгуна.

У сезоне 2013 стаў трывала з’яўляцца ў асноўным складзе дынамаўцаў, пры гэтым нярэдка выхадзіў у стартавым складзе. Па выніках сезона 2013 быў прызнаны найлепшым у намінацыі «Футбольная надзея Беларусі»[4].

Сезон 2014 распачынаў у аснове «Дынама», але ў красавіку 2014 года атрымаў траўму, з-за якой прапусціў амаль увесь сезон. Вярнуўся на поле ў кастрычніку 2014 года, але неўзабаве атрымаў паўторную траўму і ўжо не з’яўляўся ў складзе да канца чэмпіянату. Сезон 2015 распачаў на лаўцы запасных, але хутка замацаваўся ў стартавым складзе мінчан на пазіцыі апорнага паўабаронцы, стаў адным з асноўных ігракоў каманды.

У лістападзе 2015 года цікавасць да Корзуна стаў праяўляць данецкі «Шахцёр»[5]. Пазней Мікіта быў запрошаны ў іншы ўкраінскі клуб — «Дынама» з Кіева. 1 лютага 2016 года было афіцыйна абвешчана аб падпісанні кантракта[6]. У сезоне 2015/16 выйшаў на поле толькі ў апошнім матчы сезона, а ў другой палове 2016 года стаў часцей з’яўляцца ў складзе. У пачатку 2017 года зноў страціў месца ў аснове, выступаў за моладзевы склад.

У першай палове сезона 2017/18 зноў стаў трапляць у склад, аднак у 2018 годзе перастаў з’яўляцца на полі. Па заканчэнні сезона «Дынама» выставіла Корзуна на трансфер, і ў ліпені 2018 года паўабаронца на правах арэнды вярнуўся ў мінскае «Дынама»[7]. Замацаваўся ў стартавым складзе каманды, з лістапада 2018 года не гуляў з-за траўмы.

Па заканчэнні сезона ў снежні 2018 года вярнуўся ў Кіеў, аднак у студзені 2019 года не трапіў у склад каманды на замежны збор і неўзабаве быў аддадзены ў арэнду саудаўскаму клубу «Аль-Фатэх»[8]. У жніўні 2019 года пакінуў «Аль-Фатэх»[9] і на правах арэнды далучыўся да клуба «Вілафранкенсі» з другога дывізіёна Партугаліі[10].

Пакінуў партугальскую каманду па заканчэнні арэнды ў чэрвені 2020 года, пасля чаго трэніраваўся з рознымі беларускімі клубамі, шукаючы варыянты для працягу кар’еры. У верасні 2020 года перайшоў у салігорскі «Шахцёр», падпісаўшы кантракт да 2023 года[11]. У маі 2023 года па рашэнні кантрольна-дысцыплінарнага камітэта АБФФ быў аштрафаваны за ўдзел у дагаварных матчах і атрымаў гадавую дыскваліфікацыю ў выпадку нявыплаты штрафу[12]. У снежні 2023 года пакінуў «Шахцёр» пасля заканчэння тэрміну дзеяння кантракта[13].

У студзені 2024 года стаў іграком казахскага клуба «Елімай»[14].

Міжнародная кар’ера

[правіць | правіць зыходнік]

Выступаў за юнацкія зборныя да 17 і 19 гадоў. 19 лістапада 2013 года дэбютаваў за моладзевую зборную Беларусі ў адборачным матчы чэмпіянату Еўропы супраць Арменіі.

У маі 2016 года са складу моладзевай зборнай быў у надзвычайным парадку выкліканы ў нацыянальную зборную Беларусі ў сувязі з траўмамі іншых ігракоў[15]. Дэбютаваў за нацыянальную каманду 27 мая 2016 года ў таварыскім матчы супраць Паўночнай Ірландыі (0:3), выйшаўшы ў стартавым складзе.

Статыстыка выступленняў

[правіць | правіць зыходнік]
Сезон Дывізіён Клуб Краіна Матчы Галы
2011 дубль Дынама Мінск Беларусь 5 0
2012 Д1 Дынама Мінск Беларусь 1 0
2013 Д1 Дынама Мінск Беларусь 23 0
2014 Д1 Дынама Мінск Беларусь 4 0
2015 Д1 Дынама Мінск Беларусь 19 0
2015/16 (2) Д1 Дынама Кіеў Украіна 1 0
2016/17 Д1 Дынама Кіеў Украіна 11 0
2017/18 Д1 Дынама Кіеў Украіна 8 0
2018 (2) Д1 Дынама Мінск Беларусь 12 1
2018/19 (2) Д1 Аль-Фатэх Саудаўская Аравія 11 0
2019/20 Д2 Вілафранкенсі Партугалія 12 0
2020 Д1 Шахцёр Беларусь 1 0
2021 Д1 Шахцёр Беларусь 18 0
2022 Д1 Шахцёр Беларусь 21 0
2023 Д1 Шахцёр Беларусь 19 2
2024 Д1 Елімай Казахстан
  1. Nikita Korzun // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Nikita Korzun // FBref
  3. https://www.pressball.by/footballstat/nikita_korzun/
  4. Никита Корзун признан лучшим в номинации "Футбольная надежда Беларуси" (руск.). football.by (10 снежня 2013). Праверана 17 кастрычніка 2023.
  5. Донецкий "Шахтер" готов заключить контракт с Никитой Корзуном без просмотра (руск.). football.by (11 лістапада 2015). Праверана 17 кастрычніка 2023.
  6. Киевское "Динамо" объявило о подписании контракта с Никитой Корзуном (руск.). football.by (1 лютага 2016). Праверана 17 кастрычніка 2023.
  7. Минское "Динамо" арендовало Никиту Корзуна (руск.). football.by (24 ліпеня 2018). Праверана 17 кастрычніка 2023.
  8. Никита Корзун стал игроком клуба "Аль-Фатех" (руск.). football.by (24 студзеня 2019). Праверана 17 кастрычніка 2023.
  9. Футбол. Никита Корзун разорвал контракт с "Аль-Фатехом" из Саудовской Аравии (руск.)(недаступная спасылка). pressball.by. Архівавана з першакрыніцы 25 кастрычніка 2020. Праверана 1 верасня 2019.
  10. Никита Корзун перешел в португальский "Вилафранкенше" (руск.). football.by (31 жніўня 2019). Праверана 17 кастрычніка 2023.
  11. Корзун стал игроком "Шахтера" (руск.). football.by (2 верасня 2020). Праверана 17 кастрычніка 2023.
  12. Официально (руск.). Афіцыйны сайт АБФФ (11 мая 2023). Праверана 9 студзеня 2024.
  13. Фессу Меме Плакка, Никита Николаевич и Никита Корзун покидают «Шахтер» по истечении срока действия контрактов (руск.). Афіцыйны сайт салігорскага «Шахцёра» (31 снежня 2023). Праверана 9 студзеня 2024.
  14. Официально: Корзун и Золотов стали игроками казахстанского "Елимая" (руск.). football.by (1 студзеня 2024). Праверана 9 студзеня 2024.
  15. Никита Корзун вызван в национальную сборную Беларуси (руск.). football.by (19 мая 2016). Праверана 17 кастрычніка 2023.