Перайсці да зместу

Мілаш Црнянскі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Мілаш Црнянскі
сербск.: Милош Црњански
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 26 кастрычніка 1893(1893-10-26)[1][2]
Месца нараджэння
Дата смерці 30 лістапада 1977(1977-11-30)[1][2] (84 гады)
Месца смерці
Пахаванне
Грамадзянства
Жонка Vidosava Crnjanski[d]
Альма-матар
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці паэт, дыпламат, журналіст, мастацкі крытык, пісьменнік, драматург, эсэіст, літаратурны крытык, раманіст
Жанр паэзія
Прэміі
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Лагатып Вікіцытатніка Цытаты ў Вікіцытатніку

Мілаш Црнянскі (сербск.: Милош Црњански; 26 кастрычніка 1893, Чонград — 30 лістапада 1977, Бялград) — сербскі паэт, празаік, драматург, журналіст, перакладчык, укладальнік анталогій кітайскай і японскай паэзіі.

Скончыў філасофскія факультэты ўніверсітэтаў Бялграда (1920) і Лондана (1951). У гады Першай сусветнай вайны (1914—1918) быў мабілізаваны ў аўстра-венгерскую армію. У 1929—1941 гадах служыў у югаслаўскіх пасольствах у Рыме і Берліне. У якасці публіцыста выступаў па пытаннях унутранай і знешняй палітыкі Югаславіі. З 1941 года жыў у Англіі. З 1965 года ў СФРЮ. Друкаваўся з 1912. У зборніку вершаў «Лірыка Ітакі» (1919), тэматыка якога ўласціва літаратуры «страчанага пакалення», выказаны пратэст супраць вайны.

Зноскі