Мілуцін Міланкавіч
Мілуцін Міланкавіч | |
---|---|
Милутин Миланковиһ | |
| |
Дата нараджэння | 16 (28) мая 1879[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 12 снежня 1958[1][2][…] (79 гадоў) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | матэматык, прафесар, астраном, інжынер, пісьменнік, інжынер у цывільным будаўніцтве, астрафізік, фізік, пісьменнік навуковай фантастыкі, геафізік, кліматолаг |
Навуковая сфера | астраномія і астраном |
Месца працы | Бялград |
Альма-матар |
|
Навуковы кіраўнік | Emanuel Czuber[d] і Johannes Brick[d][5] |
Член у |
|
Подпіс | |
Цытаты ў Вікіцытатніку | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Мілуці́н Міла́нкавіч (сербск.: Милутин Миланковиһ); 28 мая 1879, Даль, Аўстра-Венгрыя (цяпер Харватыя) — 12 снежня 1958, Бялград, Югаславія) — сербскі грамадзянскі інжынер, кліматолаг, геафізік і астраном.
Вядомы тэорыяй ледніковых перыядаў, згодна з якой лічыцца, што з-за перыядычных змен параметраў сваёй арбіты Зямля праходзіць праз паўтаральныя ледніковыя перыяды, цяпер вядомыя як Цыклы Міланкавіча. Мілуцін Міланкавіч мадыфікаваў юліянскі каляндар, распрацаваў новаюліянскі каляндар, прыняты Грэчаскай і шэрагам памесных праваслаўных цэркваў (за выключэннем Рускай, Іерусалімскай, Сербскай і Афона).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Мілуцін Міланкавіч атрымаў адукацыю ў Вене ў Вышэйшай Тэхналагічнай Школе (цяпер Тэхналагічны ўніверсітэт Вены), дзе ў 1904 годзе абараніў доктарскую дысертацыю і пачаў працаваць інжынерам-будаўніком. У тым жа годзе паступіў у Бялградскі ўніверсітэт, дзе прайшло ўсё яго навуковае жыццё. Падчас Першай сусветнай вайны трапіў у палон у Будапешце, але дзякуючы сваім калегам працягваў свае даследаванні. На працягу доўгага часу спрабаваў аднавіць гісторыю клімата Зямлі. З мая 1948 года па 26 ліпеня 1951 быў дырэктарам Бялградскай абсерваторыі.
Бібліяграфія
[правіць | правіць зыходнік]- Миланкович М. Математическая климатология и астрономическая теория колебаний климата. М., Л.: ГОНТИ; Ред. техн.-теорет. лит., 1939. (руск.)
Зноскі
- ↑ а б Macdougall D. Milutin Milankovitch // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ а б Milutin Milanković // ISFDB — 1995. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ а б www.sanu.ac.rs Праверана 28 ліпеня 2020.
- ↑ http://www.britannica.com/EBchecked/topic/382148/Milutin-Milankovitch Праверана 2 чэрвеня 2015.
- ↑ Матэматычная генеалогія — 1997.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Мілуцін Міланкавіч
- Нарадзіліся 28 мая
- Нарадзіліся ў 1879 годзе
- Нарадзіліся ў Осіецка-Бараньскай жупаніі
- Памерлі 12 снежня
- Памерлі ў 1958 годзе
- Памерлі ў Бялградзе
- Выпускнікі Венскага тэхнічнага ўніверсітэта
- Акадэмікі Сербскай акадэміі навук і мастацтваў
- Члены Леапальдзіны
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта
- Астраномы Сербіі
- Астраномы XX стагоддзя
- Вучоныя Сербіі
- Выкладчыкі Бялградскага ўніверсітэта