Мілі Бобі Браўн
Мілі Бобі Браўн | |
---|---|
брыт. англ.: Millie Bobby Brown | |
| |
Дата нараджэння | 19 лютага 2004[1] (20 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Муж | Jake Bongiovi[d][5] |
Месца працы | |
Прафесія | актрыса, мадэль, кінаактрыса, прадзюсар |
Узнагароды |
Прэмія Гільдыі кінаакцёраў ЗША за найлепшы акцёрскі склад у драматычным серыяле[d] (2017) Saturn Award for Best Performance by a Younger Actor in a Television Series[d] (2017) Fangoria Chainsaw Awards[d] (2017) MTV Movie & TV Award for Best Performance in a Show[d] (2017) MTV Movie & TV Award for Best Performance in a Show[d] (2018) Teen Choice Award for Choice TV Actress Fantasy/Sci-Fi[d] (2018) |
IMDb | ID 5611121 |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Мілі Бобі Браўн (англ.: Millie Bobby Brown; нар. 19 лютага 2004, Марбелья) — англійская актрыса, мадэль і прадзюсар. Найбольш вядомая, як выканаўца ролі дзяўчынкі Адзінаццаць у серыяле «Дзіўныя рэчы». За гэтую ролю актрыса атрымала намінацыю на прайм-таймавую прэмію «Эмі» за найлепшую жаночую ролю другога плана ў драматычным серыяле ва ўзросце 13 гадоў. Таксама Браўн стала самай маладой персонай у спісе Time 100 і самым маладым паслом добрай волі ЮНІСЕФ.
Ранняе жыццё
[правіць | правіць зыходнік]Мілі Бобі Браўн нарадзілася 19 лютага 2004 года ў бальніцы HC International Hospital у горадзе Марбелья (Малага, Іспанія)[6]. Трэцяя з чатырох дзяцей англійскіх бацькоў Келі і Роберта Браўнаў[7]. Ва ўзросце чатырох гадоў Мілі разам са сваёй сям’ёй перабралася ў Борнмут, у Вялікабрытанію, а затым, праз чатыры гады, пераехала ў Арланда (штат Фларыда, ЗША)[8]. Нарадзілася з частковай глухатой на адно вуха, паступова губляючы слых на гэтым вуху на працягу некалькіх гадоў[9].
Акцёрская кар’ера
[правіць | правіць зыходнік]Пачатак акцёрскага шляху
[правіць | правіць зыходнік]У 2013 годзе Браўн дэбютавала ў якасці запрошанай актрысы ў фэнтэзійным драматычным серыяле ABC «Аднойчы ў Краіне цудаў », спін-офе тэлесерыяла «Аднойчы ў казцы», у ролі маленькай Алісы. У 2014 годзе сыграла галоўную ролю ў паранармальным драматычным трылеры BBC America «Зламыснікі » у ролі Мэдзісан O’Донел[10]. Затым яна з’явілася ў паліцэйскай драме CBS «Марская паліцыя: Спецаддзел », у сіткоме ABC «Амерыканская сямейка » і ў драматычным серыяле ABC «Анатомія жарсці».
Акцёрскі прарыў
[правіць | правіць зыходнік]З 2016 года Браўн выконвае ролю Адзінаццаці ў навукова-фантастычным серыяле Netflix «Дзіўныя рэчы»[11].
Яе роля атрымала прызнанне крытыкаў, і яна была намініравана на Прэмію Гільдыі кінаакцёраў ЗША за найлепшую жаночую ролю ў драматычным серыяле і на Прэмію «Эмі» за найлепшую жаночую ролю другога плана ў драматычным тэлесерыяле . Разам са сваімі калегамі па серыяле была ўзнагароджана Прэміяй Гільдыі кінаакцёраў ЗША за найлепшы акцёрскі ансамбль у драматычным серыяле[12], а таксама атрымала Прэмію «Сатурн» за найлепшую ролю маладога акцёра ці актрысы ў тэлесерыяле[13].
У лістападзе таго ж года з’явілася разам з Birdy у відэакліпе на песню Sigma «Find Me»[14]. З таго ж часу здымаецца ў рэкламных роліках кампаніі Citigroup[15]. У студзені 2017 года дэбютавала ў агенцтве Calvin Klein[16]. Праз месяц падпісала кантракт з мадэльным агенцтвам IMG Models[17]. Улетку 2018 года знялася ў рэкламе італьянскага брэнда Moncler[18].
У 2019 годзе Мілі Браўн дэбютавала ў кіно, зняўшыся ў сіквеле фільма «Гадзіла » — «Гадзіла 2: Кароль монстраў »[19]. Пазней яна вярнулася да той жа ролі ў фільме «Гадзіла супраць Конга »[20], рэліз якога адбыўся 24 сакавіка 2021 года.
У студзені 2018 года актрыса была абрана на галоўную ролю і на прадзюсіраванне адаптацыі рамана «Загадкі Энолы Холмс »[21][22], а таксама выканала ролю расказчыка ў праекце Дарэна Аранофскі «Сферы: Песні прасторы-часу »[23].
20 красавіка 2018 года Мілі Бобі Браўн стала самай маладой персонай, калі-небудзь уключанай у спіс самых уплывовых людзей свету па версіі часопіса Time[24].
21 лістапада 2018 года стала Паслом Добрай волі ЮНІСЕФ[25][26]. У тым жа месяцы EA Games абвясціла, што Браўн супрацоўнічае з праграмістамі The Sims 4 у межах праекту Sims 4 Positivity Challenge[27].
Актрыса была прызнана часопісам «Time» адным з самых уплывовых падлеткаў 2017 і 2018 гадоў[28][29]. Таксама «The Hollywood Reporter» назваў Браўн у ліку трыццаці найлепшых зорак Галівуда ва ўзросце да васемнаццаці гадоў[30].
Асабістае жыццё
[правіць | правіць зыходнік]Перыядычна пражывае ў Лондане, у Лос-Анджэлесе, Каліфорнія[31] і ў Атланце, Джорджыя[9]. Яна і яе калега па здымках Ноа Шнап былі найлепшымі сябрамі з таго часу, як зняліся ў серыяле Netflix «Дзіўныя рэчы»[32]. Па стане на 2021 год, яна знаходзілася ў адносінах з Джэйкам Бонджові, сынам рок-зоркі Джона Бон Джові[33].
Фільмаграфія
[правіць | правіць зыходнік]Кіно
[правіць | правіць зыходнік]Год | Беларуская назва | Арыгінальная назва | Роля | |
---|---|---|---|---|
ф | Сферы: Песні прасторы-часу | Spheres: Songs of Spacetime | Расказчык | |
кар | Забойства ў экспрэсе «Армігуэра» | Asesinato en el Hormiguero Express | Мілі Браўн | |
ф | Гадзіла 2: Кароль монстраў | Godzilla: King of the Monsters | Мэдзісан Расел | |
ф | Энола Холмс | Enola Holmes | Энола Холмс | |
ф | Гадзіла супраць Конга | Godzilla vs. Kong | Мэдзісан Расел | |
ф | Энола Холмс 2 | Enola Holmes 2 | Энола Холмс |
Тэлебачанне
[правіць | правіць зыходнік]Год | Беларуская назва | Арыгінальная назва | Роля | |
---|---|---|---|---|
2013 | с | Аднойчы ў Краіне цудаў | Once Upon a Time in Wonderland | Маладая Аліса (2 эпізоды) |
2014 | с | Зламыснікі | Intruders | Мэдзісан О’Донел (8 эпізодаў) |
2014 | с | Марская паліцыя: Спецаддзел | NCIS | Рэйчэл Барнс (эпізод: «Parental Guidance Suggested») |
2015 | с | Амерыканская сямейка | Modern Family | Лізі (Эпізод: «Closet? You'll Love It!») |
2015 | с | Анатомія жарсці | Grey's Anatomy | Рубі (Эпізод: «I Feel the Earth Move») |
2016—н.ч. | с | Дзіўныя рэчы | Stranger Things | Адзінаццаць (34 эпізоды) |
Узнагароды і намінацыі
[правіць | правіць зыходнік]Зноскі
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Millie Bobby Brown // Česko-Slovenská filmová databáze — 2001.
- ↑ https://www.diariosur.es/marbella-estepona/origenes-marbellies-millie-20171113202337-nt.html
- ↑ https://brasil.elpais.com/brasil/2017/11/09/estilo/1510232929_445754.html
- ↑ Deutsche Nationalbibliothek Record #1267269529 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 11 сакавіка 2024.
- ↑ https://people.com/millie-bobby-brown-jake-bongiovi-married-7509348
- ↑ Sedano, Jon; de los Ríos, Ángel (2017-11-15). "Los orígenes marbellíes de Millie Bobby Brown, la joven estrella de 'Stranger Things'". Diario Sur. Vocento. Архівавана з арыгінала 2018-08-01. Праверана 2018-08-01.
- ↑ 'Stranger Things' Star's Father Demands Cash From Agents to Represent Her (Exclusive) . The Hollywood Reporter (4 кастрычніка 2016). Архівавана з першакрыніцы 5 снежня 2017. Праверана 4 снежня 2017.
- ↑ Miller, Gregory E.. At 13, 'Stranger Things' star Millie Bobby Brown is an icon in the making . New York Post (15 верасня 2017). Архівавана з першакрыніцы 4 снежня 2017. Праверана 4 снежня 2017.
- ↑ а б Birnbaum, Debra. How 'Stranger Things' Star Millie Bobby Brown Made Eleven 'Iconic' and Catapulted Into Pop Culture . Variety (31 кастрычніка 2017). Архівавана з першакрыніцы 22 снежня 2017. Праверана 4 снежня 2017.
- ↑ John Simm and Mira Sorvino Start Filming BBC AMERICA's Intruders as James Frain, Tory Kittles, and Millie Brown Join Cast(недаступная спасылка). BBC Worldwide (24 лютага 2014). Архівавана з першакрыніцы 23 лістапада 2016. Праверана 10 сакавіка 2018.
- ↑ Andreeva, Nellie. Duffer Bros. Netflix Supernatural Drama Series Sets Young Cast, Gets Title . Deadline.com (20 жніўня 2016). Архівавана з першакрыніцы 15 студзеня 2018. Праверана 11 чэрвеня 2020.
- ↑ Lincoln, Ross A.. 'Stranger Things' Season 2 Cast Photo Reveals Who Returns From The Upside Down . Deadline.com (4 лістапада 2016). Архівавана з першакрыніцы 3 студзеня 2017. Праверана 2 студзеня 2017.
- ↑ а б 22017 Saturn Awards Nominations Led by 'Rogue One' and 'The Walking Dead' . Collider (6 сакавіка 2017). Праверана 26 May 2022.
- ↑ Stone, Natalie. Watch Stranger Things' Millie Bobby Brown Star in Birdy and Sigma's New Music Video 'Find Me' . People (3 лістапада 2016). Архівавана з першакрыніцы 4 лістапада 2016. Праверана 4 лістапада 2016.
- ↑ Citi Launches Digital Campaign To Spark a Nationwide Conversation About Money . Business Wire (21 лістапада 2017). Архівавана з першакрыніцы 14 лютага 2017. Праверана 14 лютага 2017.
- ↑ Overdeep, Meghan. Stranger Things Star Millie Bobby Brown Is Officially a Calvin Klein Model(недаступная спасылка). InStyle (23 студзеня 2017). Архівавана з першакрыніцы 24 студзеня 2017. Праверана 5 чэрвеня 2022.
- ↑ Kirkpatrick, Emily. Millie Bobby Brown Officially Signs with a Major Modeling Agency . The Hollywood Reporter (13 лютага 2017). Архівавана з першакрыніцы 14 лютага 2017. Праверана 14 лютага 2017.
- ↑ Moncler Taps Millie Bobby Brown for Next Ad Campaign . WWD (2 ліпеня 2018). Архівавана з першакрыніцы 19 лютага 2019. Праверана 19 лютага 2019.
- ↑ Kit, Borys. 'Stranger Things' Breakout Millie Bobby Brown Set to Star in 'Godzilla' Sequel (Exclusive) . The Hollywood Reporter (27 студзеня 2017). Архівавана з першакрыніцы 19 студзеня 2019. Праверана 28 студзеня 2017.
- ↑ Murphy, Charles. Exclusive: ‘Deadpool 2’s’ Julian Dennison Joins ‘Godzilla vs. Kong’(недаступная спасылка). That Hashtag Show (1 чэрвеня 2018). Архівавана з першакрыніцы 12 чэрвеня 2018. Праверана 1 чэрвеня 2018.
- ↑ ‘Stranger Things’ Millie Bobby Brown In Legendary Film Deal To Produce & Star In Enola Holmes Mysteries . Deadline.com (9 студзеня 2018). Архівавана з першакрыніцы 18 студзеня 2018. Праверана 11 чэрвеня 2020.
- ↑ "Милли Бобби Браун сыграет главную роль в экранизации фильма о сестре Шерлока Холмса". Архівавана з арыгінала 2020-10-27. Праверана 2020-06-11.
- ↑ Keslassy, Elsa. ‘Stranger Things’ Star Millie Bobby Brown to Narrate Darren Aronofsky’s ‘Spheres’ (англ.). Variety (16 жніўня 2018). Архівавана з першакрыніцы 8 ліпеня 2020. Праверана 7 ліпеня 2020.
- ↑ Millie Bobby Brown becomes youngest person ever on Time 100 list . www.independent.co.uk. Архівавана з першакрыніцы 20 красавіка 2018. Праверана 20 красавіка 2018.
- ↑ Millie Bobby Brown named UNICEF’s youngest-ever Goodwill Ambassador . Архівавана з першакрыніцы 21 лістапада 2018. Праверана 21 лістапада 2018.
- ↑ Millie Bobby Brown: 'I've been bullied: that inspires me' . BBC. Архівавана з першакрыніцы 20 лістапада 2018. Праверана 21 лістапада 2018.
- ↑ Introducing The Sims 4 Positivity Challenge with Millie Bobby Brown . Архівавана з першакрыніцы 3 снежня 2018. Праверана 3 снежня 2018.
- ↑ The 30 Most Influential Teens of 2017 . Time (3 лістапада 2017). Архівавана з першакрыніцы 11 чэрвеня 2020. Праверана 11 чэрвеня 2020.
- ↑ TIME's 25 Most Influential Teens of 2018 . Time (7 снежня 2018). Архівавана з першакрыніцы 25 мая 2019. Праверана 11 чэрвеня 2020.
- ↑ Hollywood's Top 30 Stars Under Age 18 . The Hollywood Reporter (8 жніўня 2018). Архівавана з першакрыніцы 9 жніўня 2018. Праверана 13 снежня 2018.
- ↑ Ziegler, Maddie. Millie Bobby Brown . Interview (25 кастрычніка 2016). Архівавана з першакрыніцы 6 лістапада 2016. Праверана 4 лістапада 2016.
- ↑ May 27, Skyler Caruso. Millie Bobby Brown and Noah Schnapp's Friendship Timeline (англ.). PEOPLE.com. Праверана 28 мая 2022.
- ↑ Crowley, James. Millie Bobby Brown’s Boyfriend History: Everything To Know About Her Romance With Jake Bongiovi (англ.) . Hollywood Life (25 мая 2022). Праверана 28 мая 2022.
- ↑ 2017 Emmy® Awards Nominations for Programs Airing June 1, 2016 – May 31, 2017 . Academy of Television Arts & Sciences (13 ліпеня 2017). Архівавана з першакрыніцы 13 July 2017. Праверана 13 July 2017.
- ↑ Emmys Nominations List 2018 – Variety . Variety (12 чэрвеня 2018). Архівавана з першакрыніцы 12 July 2018. Праверана 12 June 2018.
- ↑ Nolfi, Joely (14 December 2016). "SAG Awards nominations 2017: See the full list". Entertainment Weekly. Архівавана з арыгінала 11 January 2017. Праверана 14 December 2016.
- ↑ Gonzalez, Sandra. SAG Awards nominations 2018: The complete list . CNN (13 снежня 2017). Архівавана з першакрыніцы 13 December 2017. Праверана 13 December 2017.
- ↑ Maglio, Tony (December 11, 2019). "SAG Awards 2020: The Complete List of Nominations". TheWrap. Праверана December 17, 2019.
- ↑ McNary, Dave. 'Black Panther,' 'Walking Dead' Rule Saturn Awards Nominations . Variety (15 сакавіка 2018). Архівавана з першакрыніцы 15 сакавіка 2018. Праверана 15 сакавіка 2018.
- ↑ Mancuso, Vinnie. 'Avengers: Endgame', 'Game of Thrones' Lead the 2019 Saturn Awards Nominations . Collider (15 ліпеня 2019). Архівавана з першакрыніцы 16 ліпеня 2019. Праверана 24 жніўня 2019.
- ↑ Get Out Leads the Nominations for MTV's First Ever Movie & TV Awards . People (6 красавіка 2017). Архівавана з першакрыніцы 7 красавіка 2017. Праверана 8 красавіка 2017.
- ↑ Nordyke, Kimberly. MTV Movie & TV Awards: 'Black Panther,' 'Stranger Things' Top Nominations . The Hollywood Reporter (3 мая 2018). Архівавана з першакрыніцы 3 мая 2018. Праверана 3 мая 2018.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Мілі Бобі Браўн на сайце «Internet Movie Database»