Міна (народ)
Міна (मीणा) | |
Малюнак 1835 г.
| |
Агульная колькасць | 4888 тыс. |
---|---|
Рэгіёны пражывання | Індыя |
Мова | раджастхані, хіндзі, марвары |
Рэлігія | індуізм |
Блізкія этнічныя групы | бхілы |
Міна (хіндзі: मीणा) — племя індаіранскага паходжання у Індыі. Жывуць пераважна ў Раджастхане і Мадх’я-Прадэш. Агульная колькасць - 4 888 тыс. чал. (2015 г.)[1].
Міна маюць розныя паданні аб сваім паходжанні. Некаторыя з іх лічаць, што паходзяць непасрэдна ад бога Вішну, іншыя злучаюць сваё з'яўленне з раджпутамі. Аднак большасць гэтых паданняў сфарміравалася толькі ў XIX ст. Відавочна, міна — народ, які паходзіць са старажытнай дзяржавы Матсья на паўночным захадзе сучаснай Індыі. У сярэднявеччы міна набылі статус асобнай высакароднай касты. Былі вядомы кіруючыя дынастыі, што паходзілі ад міна. Тэрыторыі рассялення міна стала змяняліся з-за ваенных сутычак з суседзямі і былі замацаваны толькі ў 1871 г. брытанскай адміністрацыяй.
Асноўныя гаспадарчыя заняткі — земляробства, жывёлагадоўля і рамяство, у тым ліку ткацтва і вытворчасць ювелірных вырабаў. У мінулым важным заняткам мужчын таксама лічылася ваенная справа. Міна спавядаюць індуізм. Распаўсюджаны пашыраныя сем'і і практыка дзіцячых шлюбаў. Міна вядомы каляровай мужчынскай і жаночай вопраткай, упрыгожваннямі з каштоўных металаў, татуіроўкамі цела.