Раджастхані
Выгляд
| Раджастхані | |
|---|---|
| | |
| Саманазва | राजस्थानी |
| Краіны | Індыя, Пакістан |
| Рэгіёны | Раджастхан |
| Агульная колькасць носьбітаў | больш 50 млн. |
| Класіфікацыя | |
| Катэгорыя | Мовы Еўразіі |
|
|
| Пісьменнасць | Дэванагары |
| Моўныя коды | |
| ДАСТ 7.75–97 | рад 555 |
| ISO 639-1 | — |
| ISO 639-2 | raj |
| ISO 639-3 | raj |
| Ethnologue | raj |
| IETF | raj |
| Glottolog | raja1256 |
Раджастхані — інда-арыйская мова, распаўсюджаная ў індыйскім штаце Раджастхан. Раней звычайна разглядалася як адзін з заходніх дыялектаў хіндзі; сёння ўсё часцей прызнаецца асобнай мовай. Урад Раджастхана абвясціў раджастхані афіцыйнай мовай штата. Акрамя Раджастхана мова ўжываецца ў прыгранічных раёнах штатаў Гуджарат, Хар’яна і Пенджаб, а таксама ў пакістанскіх правінцыях Пенджаб і Сінд. Колькасць носьбітаў мовы ацэньваецца ў 50—80 млн чалавек; ацэнкі моцна вагаюцца ў залежнасці ад уключэння або неўключэння тых ці іншых дыялектаў.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Centre for Rajasthani Studies Архівавана 18 лістапада 2007.
- Раджастхані-англійскі слоўнік анлайн
