Перайсці да зместу

Міністэрства саўгасаў БССР

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Міністэрства саўгасаў БССР
скарочана — Мінсаўгас
Выява лагатыпа
Пячаткі ўсіх міністэрстваў БССР выкарыстоўвалі герб БССР
Агульная інфармацыя
Краіна
Юрысдыкцыя БССР
Дата стварэння 15 лютага 1947
Дата скасавання 30 мая 1957
Заменена на Міністэрства сельскай гаспадаркі БССР
Вышэйшае ведамства Савет Міністраў БССР

Міністэ́рства саўга́саў (саве́цкіх гаспада́рак) Белару́скай ССР — саюзна-рэспубліканскае міністэрства, было ўтворана Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР ад 15 лютага 1947 года, які ўсклаў на яго кіраўніцтва збожжавымі, агародніннымі і жывёлагадоўчымі саўгасамі, якія знаходзіліся ў веданні Міністэрства земляробства, Міністэрства жывёлагадоўлі і Міністэрства тэхнічных культур Беларускай ССР.

У адпаведнасці з Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР ад 24 красавіка 1953 года Міністэрства сельскай гаспадаркі, Міністэрства саўгасаў, Міністэрства меліярацыі, Міністэрства лясной гаспадаркі, упраўленні сельскага і калгаснага будаўніцтва пры Савеце Міністраў БССР і ўпраўленне па справах калгасаў пры Савеце Міністраў БССР аб’яднаны ў адно Міністэрства сельскай гаспадаркі і нарыхтовак БССР. Неўзабаве было адноўлена Пастановай Савета Міністраў БССР за № 1348 ад 16 лістапада 1953 года (з Галоўнага ўпраўлення саўгасаў МСГіН БССР).

Было скасавана ў 1957 годзе, яго функцыі былі перададзеныя Міністэрству сельскай гаспадаркі[1].

Зноскі