Міхал Домашка
Міхал Домашка | |
---|---|
Michał Domaška | |
Асабістыя звесткі | |
Дата нараджэння | 23 чэрвеня 1820 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 7 чэрвеня 1897 (76 гадоў) |
Месца смерці | |
Пахаванне | |
Грамадзянства | |
Дзеці | Франц Морыц Домашка |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | пісьменнік, духоўнік, лютэранскі пастар |
Мова твораў | верхнялужыцкая |
Грамадская дзейнасць | |
Член у |
Мі́хал До́машка (в.-луж.: Michał Domaška, 23 чэрвеня 1820 года, вёска Комараў каля г. Будышын, Саксонія — 7 чэрвеня 1897 года, вёска Кетліцы каля г. Любій, Саксонія) — лютэранскі святар, сербалужыцкі пісьменнік і паэт.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся 23 сакавіка 1820 года ў лужыцкай вёсцы Комараў каля Будышына ў сялянскай сям'і. У 1835—1842 гадах навучаўся ў гімназіі ў Будышыне. Падчас навучання быў адным з заснавальнікаў студэнцкага брацтва «Societas Slavica Budissinensis». У 1842—1845 гадах вывучаў тэалогію ў Лейпцыгу. Пасля навучання быў пасвечаны на святара. У 1846—1849 гадах быў вікарыем у лютэранскім прыходзе ў Дэльні-Вуездзе. У 1847 годзе быў адным з заснавальнікаў сербалужыцкай культурна-асветніцкай арганізацыі «Маціца сербская». Падпісаў устаноўчы заклік «Wulku próstwu Serbow». В 1849 годзе быў прызначаны настаяцелем. У 1887—1897 гадах рэдактар лютэранскага часопіса «Misionski Posol». На гэтай пасадзе знаходзіўся да выхаду на пенсію ў 1892 годзе.
Падчас рэвалюцыі 1848 года прытрымліваўся ліберальных поглядаў. Публікаваў свае артыкулы ў газеце «Tydźenska Nowina», якую выдаваў Ян Арнашт Смолер.
У 1882 годзе апублікаваў у літаратурным часопісе «Łužica» пад псеўданімам Шыман (Šyman) аўтабіяграфічную аповесць «Bratřik a sotřička» (Брацік і сястрычка).
Напісаў верш «Naše serbstwo z procha stawa» (Наша сербства з праху паўстане), якое часта выкарыстоўвалася сярод лужычан у якасці неафіцыйнага гімна ў часы нацысцкага рэжыму.
Сканаў 7 чэрвеня 1897 года ў сербалужыцкай вёсцы Кетліцы .
Бацька лютэранскага пастара і сербалужыцкага пісьменніка Франца Морыца Домашкі.
Сачыненні
[правіць | правіць зыходнік]- Adwentska harfa, Budyšin, 1864;
- Póstna harfa, Budyšin, 1865;
- Zionske hłosy, Budyšin, 1868.
Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Česko-lužicke styky v 1.polovině 19. století// Česko-lužický věstník, 2007, стр. 54
- Jan Cyž: Domaška, Michał// Jan Šołta, Pětr Kunze, Franc Šěn (wud.): Nowy biografiski słownik k stawiznam a kulturje Serbow. Ludowe nakładnistwo Domowina, Budyšin 1984, str. 115.
- Nekrolog XXXIV Архівавана 24 верасня 2015., Časopis Maćicy Serbskeje, 1898, стр. 53 — 58
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх
- Нарадзіліся 23 чэрвеня
- Нарадзіліся ў 1820 годзе
- Нарадзіліся ў Саксоніі
- Памерлі 7 чэрвеня
- Памерлі ў 1897 годзе
- Памерлі ў Саксоніі
- Пахаваныя ў Саксоніі
- Асобы
- Пісьменнікі паводле алфавіта
- Вікіпедыя:Артыкулы пра асоб, якія не маюць старонак цёзак па прозвішчы
- Верхнялужыцкія пісьменнікі
- Лужыцкамоўныя паэты
- Члены Маціцы серба-лужыцкай