Ян Арнашт Смолер

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Ян Арнашт Смолер
в.-луж.: Jan Arnošt Smoler
ням.: Johann Ernst Schmaler
Jan Arnošt Smoler.png
Дата нараджэння 3 сакавіка 1816(1816-03-03)[1][2]
Месца нараджэння
Дата смерці 13 чэрвеня 1884(1884-06-13)[1][3][2] (68 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Бацька Korla Jan Smoler[d]
Дзеці Marko Smoler[d]
Род дзейнасці мовазнавец, пісьменнік, выдавец
Навуковая сфера мовазнаўства
Альма-матар
Член у
Узнагароды
ордэн Святой Ганны 2 ступені
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Ян А́рнашт Смо́лер, нямецкі варыянт — Ёган Эрнст Шмалер (в.-луж.: Jan Arnošt Smoler, ням.: Johann Ernst Schmaler; 3 сакавіка 1816, Мерцдарф (Луча), Прусія13 чэрвеня 1884, Баўтцэн, Саксонія) — сербалужыцкі лінгвіст, заснавальнік сербалужыцкага мовазнаўства[4], публіцыст, рэдактар і выдавец газеты Serbske Nowiny і часопіса Łužičan, заснавальнік сербалужыцкага кніжнага выдавецтва і кніжнай крамы, адзін з заснавальнікаў арганізацыі «Маціца сербская», арганізатар будаўніцтва «Сербскага дома» ў Баўтцэне — цэнтра нацыянальнага і культурнага жыцця лужычанаў, адзін з лідараў сербалужыцкага нацыянальнага адраджэння XIX стагоддзя[4][5].

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Помнік Я. А. Смолеру, усталяваены ў Баўтцэне

Я. А. Смолер нарадзіўся ў 1816 годзе ў прускай частцы Верхняй Лужыцы, у вёсцы Луча, размешчанай паблізу ад Хойерсверды. Яго бацька Корла Ян Смолер быў пратэстанцкім кантарам і настаўнікам, які служыў у вёсцы Лоза. У Лозе Ян Смолер вучыўся ў пачатковай школе. З 1827 года Я. А. Смолер быў залічаны ў гімназію Баўтцэна. Пасля заканчэння навучання ў гімназіі ў 1836 годзе ён паступіў ва ўніверсітэт у Брэслаў на тэалагічны факультэт, дзе правучыўся да 1840 года, а затым захапіўся славянскім мовазнаўствам і літаратурай, якія вывучаў у 18401845 гадах пад кіраўніцтвам паэта Ф. Л. Чэлакоўскага, аднаго з актыўных удзельнікаў чэшскага нацыянальнага адраджэння. Ужо ў гімназіі Я. А. Смолер арганізаваў гурток, у якім разам з іншымі вучнямі займаўся вывучэннем сербалужыцкай мовы. Падчас канікулаў Я. А. Смолер падарожнічаў па Лужыцам, запісваў розныя фальклорныя творы. Падчас паездак па роднаму краю ён збіраў весткі аб межах лужыцкіх зямель і колькасці сербалужыцкага насельніцтва[6]. У 1841 годзе апублікаваў лужыцкае эпічнае песнапенне «Нашыя хлопцы з вайны едуць».

Пасля заканчэння вучобы ва ўніверсітэце Я. А. Смолер прысвяціў сябе даследаванням у галіне мовазнаўства, запісваў і выдаваў слоўнікі, дапаможнікі па вывучэнню лужыцкай мовы, займаўся арганізацыяй гурткоў, у якіх навучалісь чытанню і пісьму па-лужыцкі, а таксама выкладаннем у гэтых гуртках, садзейнічаў рэформе правапісу[7]. У 1847 годзе пры актыўным удзеле Я. А. Смолера заснаванасербалужыцкае нацыянальнае культурна-асветніцкае таварыства «Маціца Сербская» (в.-луж.: Maćica Serbska), асноўнай задачай якога стала выдавецкая дзейнасць на роднай мове[8]. Я. А. Смолер актыўна ўдзельнічаў у рэдагаванні і выданні перыядычнага друку на сербалужыцкай мове. У 1841 годзе ён быў адным з ініцыятараў выдання літаратурнай газеты «Jutnička». З 1848 па 1852 год быў галоўным рэдактарам культурна-грамадскага і літаратурнага альманаха «Časopis Maćicy Serbskeje». Ён супрацоўнічаў з Я. П. Ёрданам у выданні штодзённай газеты «Jutnička», у 1849 годзе атрымаў пасаду рэдактара штотыднёвіка «Tydźenska Nowina», пераіменаванага пазней у «Сербскія навіны» (в.-луж.: Serbske Nowiny), у 18501854 гадах ён робіцца яе выдаўцом і займаецца выданнем газеты аж да 1884 года. У 1851 годзе адкрыў у Будзішыне першую ў гісторыі кніжную краму[9], якой з 1863 года займаўся ў супрацоўніцтве з Янам Багуверам Пехам пад назвай «Schmaler und Pech». З 1860 года Я. А. Смолер таксама выдаваў часопіс «Łužičan». Каб пазаёміць больш шырокае кола чытачоў з матэрыяламі, якія тычацца сербалужыцкага народа, яго гісторыі і культуры, Я. А. Смолер таксама выдаваў перыёдыку на нямецкай мове[7]. З 1859 па 1883 гады ён некалькі разоў наведваў Расію, супрацоўнічаў як з рускімі, так і з вучонымі з іншых славянскіх краін і рэгіёнаў, быў прыхільнікам ідэй панславізма[5][10].

Усё сваё жыццё Я. А. Смолер прысвяціў як вывучэнню сербалужыцкай мовы і літаратуры, так і судзейнічанню іх захавання і развіцця, уся яго дзейнасць была накіравана на абуджэнне ў лужычанах нацыянальнага самасазнання і імкнення да актыўнага супраціўлення германізацыі. Шмат якія дасягненні сербалужыцкага нацыянальнага адраджэння 18401880 гадоў рэалізоўваліся дзякуючы Я. А. Смолеру па яго ініцыятыве ці з яго ўдзелам[6]. Памер 13 чэрвеня 1884 года ў Баўтцэне.

Унёсак у навуку[правіць | правіць зыходнік]

Карта Лужыц, складзеная Я. А. Смолерам у 1843 годзе

Я. А. Смолер вядомы як збіральнік сербалужыцкага фальклору, яго кніга «Песні верхніх і ніжніх лужыціх сербаў» (Pjesnički hornych a delnych Lužiskych Serbow) была выдадзена сумесна з Л. Гаўптам у 1841—1843 гадах. Аб ёй станоўча адклікалісь шмат якія знатакі народнай культуры таго часу, уключаючы братоў Грым. Я. А. Смолер быў першым, хто збіраў звесткі аб межах рассялення лужычанаў і іх колькасці на тэрыторыі Прусіі і Саксоніі. Значным з'яўляецца ўнёсак Я. А. Смолера ў вывучэнне мовы, гісторыі, культуры і этнаграфіі лужыцкіх сербаў, у стварэнне падручнікаў і слоўнікаў серба-лужыцкай мовы. Я. А. Смолер таксама ўдзельнічаў ў рэфармаванні правапісу верхнялужыцкай мовы. Асноўныя яго работы па мовазнаўству: Kleine Grammatik der serbisch-wendischen Sprache in der Oberlausitz і «Нямецка-сербалужыцкі слоўнік» (Němsko-serbski słownik)[5].

Сям'я[правіць | правіць зыходнік]

Быў бацькай лужыцкага журналіста і грамадскага дзеяча Марка Смолера.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. а б Deutsche Nationalbibliothek Record #118615068 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 9 красавіка 2014.
  2. а б Jan Arnošt Smoler // Brockhaus Enzyklopädie / Hrsg.: Bibliographisches Institut & F. A. Brockhaus, Wissen Media Verlag Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  4. а б Лаптева Л. П., Кунце П. История серболужицкого народа. — С. 13—14.
  5. а б в Моторный В. А. Смолер.Краткая литературная энциклопедия (КЛЭ). — В 9 т. Т. 6: Присказка — «Советская Россия» / Гл. ред. А. А. Сурков. — м: Сов. энцикл., 1971. — 1040 стб. — Фундаментальная электронная библиотека «Русская литература и фольклор» (ФЭБ)
  6. а б Лаптева Л. П., Кунце П. История серболужицкого народа. — С. 13.
  7. а б Лаптева Л. П., Кунце П. История серболужицкого народа. — С. 14.
  8. Лаптева Л. П., Кунце П. История серболужицкого народа. — С. 15.
  9. Гугнин А. А., Введение в историю серболужицкой словесности и литературы от истоков до наших дней, стр. 105.
  10. Супрун А. Е. Серболужицкие языки // Введение в славянскую филологию. — Минск, 1989. — С. 76—81.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Гугнин А. А., Введение в историю серболужицкой словесности и литературы от истоков до наших дней, Российская академия наук, Институт славяноведения и балканистики, научный центр славяно-германских отношений, М., 1997, стр. 4, 64, 94 — 97, 99 — 100, 102, 105, 107—108, 120, ISBN 5-7576-0063-2
  • Kunze P. Jan Arnošt Smoler. Ein Leben für sein Volk // Schriften des Sorbischen Instituts Band 10. — Domowina. — Bautzen, 1995. — ISBN 3-7420-1624-5. (Kunz P. Štóž swoju narodnosć z česću zańdźe. Nadźije a skutki Jana Arnošta Smolerja // Wobrazki ze Serbow. 1. — Ludowe Nakł. Domowina. — Budyšin, 1995. — ISBN 3-7420-1637-7.)
  • Lier H. A. Schmaler, Johann Ernst // {{{загаловак}}}. — Duncker & Humblot. — Leipzig, 1890. — С. 617—619.
  • Česko-lužicke styky v 1.polovině 19. století// Česko-lužický věstník, 2007, стр. 55