Перайсці да зместу

Міхаіл Дзянісавіч Капусцін

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Капусцін Міхаіл Дзянісавіч
Дата нараджэння 18 лістапада 1907(1907-11-18)
Месца нараджэння сяло Мікулічы,
Расійская імперыя
, цяпер Бабруйскі раён Магілёўскай вобласці Беларусі
Дата смерці 8 лютага 1968(1968-02-08) (60 гадоў)
Месца смерці Іркуцкая вобласць, СССР
Месца пахавання
Грамадзянства
Прыналежнасць  Расійская імперыя
Сцяг СССР СССР
Званне
Малодшы лейтэнант
Малодшы лейтэнант
Малодшы лейтэнант
Бітвы/войны Вялікая Айчынная вайна
Узнагароды і званні
Медаль «Залатая Зорка»
Ордэн Леніна Ордэн Чырвонага Сцяга Ордэн Айчыннай вайны I ступені Ордэн Чырвонай Зоркі
Медалі
У адстаўцы Капітан
Капітан
Капітан

Міхаіл Дзянісавіч Капу́сцін[1] (18 лістапада 1907, вёска Мікулічы, Бабруйскі раён, Магілёўская вобласць — 8 лютага 1968) — удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, Герой Савецкага Саюза.

Працаваў у леспрамгасе. У Чырвонай Арміі з 1942 г. Ваяваў на Волхаўскім, 3-м Украінскім, 1-м Беларускім франтах. Вызначыўся пры вызваленні Украіны і Малдовы. 10—11 мая 1944 г. ў баях на правым беразе Днястра каля горада Ціраспаль малодшы лейтэнант М. Капусцін замяніў параненага камандзіра батальёна, які два дні адбіваў контратакі ворага, знішчыў больш за 400 гітлераўцаў, 23 танкі і самаходныя гарматы. У ліпені 1944 г. батальён прарваў абарону праціўніка каля вёскі Мілянавічы пад Ковелем. Удзельнік вызвалення Варшавы і баёў за Берлін. Да 1946 г. служыў у Чырвонай Арміі, капітан, пазней на гаспадарчай рабоце ў лясной прамысловасці. Працаваў дырэктарам леспрамгасаў у Іркуцкай вобласці, быў начальнікам лесаўчастка ў Хабараўскім краі. Пахаваны ў вёсцы Доўгі Мост.

Зноскі

  1. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 8: Канто — Кулі / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1999. — Т. 8.
  • Капустин Михаил Денисович // Герои Советского Союза: Краткий биогр. словарь. Т. 1. — М., 1987. — С. 622.
  • Капусцін Міхаіл Дзянісавіч // Памяць. Бабруйскі раён. — Мн., 1998. — С. 245.
  • Капусцін Міхаіл Дзянісавіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 8: Канто — Кулі / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1999. — Т. 8. — С. 32. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0144-3 (т. 8).