Міхаіл Львовіч Співак
Міхаіл Львовіч Співак | |
---|---|
Дата нараджэння | 6 снежня 1913 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 27 жніўня 1971 (57 гадоў) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Адукацыя | |
Прафесія | тэатральны рэжысёр |
Тэатр | |
Узнагароды |
Міхаіл Львовіч Співа́к[1] (6 снежня 1913 — 27 жніўня 1971) — беларускі савецкі тэатральны рэжысёр, Заслужаны артыст Беларускай ССР (1959).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся ў Кіеве. У 1937 годзе скончыў Маскоўскае тэатральнае вучылішча імя М. С. Шчэпкіна (клас В. М. Пашэннай). Працаваў у тэатрах Масквы, у тым ліку ў Малым тэатры. З 1954 года працаваў у Дзяржаўным рускім тэатры БССР імя М. Горкага ў Мінску: рэжысёр, у 1960—1964 гадах — галоўны рэжысёр. У 1965—1968 гадах — галоўны рэжысёр Ташкенцкага рускага драматычнага тэатра імя М. Горкага. Таксама працаваў на Цэнтральным тэлебачанні Дзяржтэлерадыё СССР[2].
Творчасць
[правіць | правіць зыходнік]Творчасці М. Л. Співака былі ўласцівы актыўнасць і самастойнасць творчай думкі[2]. Быў майстрам манументальных сцэнічных палотнаў. Ён дасягаў пераканаўчага сінтэзу рэжысуры, сцэнаграфіі і акцёрскай гульні, дасканалай распрацоўкі масавых сцэн, скульптурнай распрацоўкі мізансцэн. У сваёй працы вельмі паважліва ставіўся да аўтарскага матэрыялу і ўмеў разумна падпарадкаваць творчую фантазію ідэі драматурга[2].
Сярод пастановак, створаных М. Л. Співаком у Дзяржаўным рускім драматычным тэатры БССР
- «Мёртвая хватка» Дж. Галсуорсі (1956)
- «Гандляры славай» М. Паньёля і П. Нівуа (1956)
- «Аптымістычная трагедыя» У. Вішнеўскага (1957)
- «Барабаншчыца» А. Салынскага (1959)
- «Улада цьмы» Л. М. Талстога (1960)
- «Дзень нараджэння Тэрэзы» Г. Мдывані (1962)
- «Узнятая цаліна» паводле рамана М. Шолахава (1963)
У час працы ў Ташкенцкім рускім драматычным тэатры М. Л. Співак паставіў такія спектаклі, як «Полк ідзе…» па раману М. Шолахава, «Яны змагаліся за Радзіму» (1965), «Цяжкае абвінавачванне» Л. Шэйніна (1967) і інш.[2]
Аўтар эстраднага агляду (сумесна з Л. Якубовічам) «Ад Алімпіі да Лужнікоў» на Цэнтральным тэлебачанні[2].
Зноскі
- ↑ БелЭн 2002.
- ↑ а б в г д Спивак Михаил Львович (руск.) / Сайт ДУ «Нацыянальны акадэмічны драматычны тэатр імя М. Горкага»
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Савіцкая А. А. Співак Міхаіл Львовіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 113. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Співак Міхаіл Львовіч на сайце анлайн-энцыклапедыі «Беларусь у асобах і падзеях»
- Спивак Михаил Львович (руск.) / Сайт ДУ «Нацыянальны акадэмічны драматычны тэатр імя М. Горкага»
- Нарадзіліся 6 снежня
- Нарадзіліся ў 1913 годзе
- Нарадзіліся ў Кіеве
- Памерлі 27 жніўня
- Памерлі ў 1971 годзе
- Памерлі ў Мінску
- Выпускнікі Вышэйшага тэатральнага вучылішча імя М. С. Шчэпкіна
- Постаці Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Максіма Горкага
- Заслужаныя артысты Беларускай ССР
- Асобы
- Тэатральныя рэжысёры СССР