Міхаіл Паўлавіч Урончанка
Міхаіл Паўлавіч Урончанка | |
---|---|
руск.: Михаил Павлович Вронченко | |
Дата нараджэння | 1802[1] ці 1801[2] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 14 (26) кастрычніка 1855 |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | перакладчык |
Навуковая сфера | геадэзія |
Альма-матар | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Міхаіл Паўлавіч Урончанка (руск.: Михаил Павлович Вронченко; 1802, Копысь, Беларускае ваеннае губернатарства, Расійская імперыя — 14 (26) лістапада 1855, Харкаў, Харкаўская губерня, Расійская імперыя) — расійскі ваенны геадэзіст, географ, перакладчык. Генерал-маёр (1848).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Скончыў Магілёўскую мужчынскую гімназію (1819), Маскоўскую школу калонаважатых (1822). Вывучаў астраномію ў Дэрпцкім універсітэце (1824—1828). У 1823—1824 гадах рабіў тапаграфічныя здымкі ў Віленскай губерні. У Вільні пазнаёміўся з Адамам Міцкевічам. У руска-турэцкую вайну 1828—1829 годзе праводзіў тапаграфічныя здымкі ў Малдаўскім княстве, Валашскім княстве, Балгарыі. У 1837—1841 гадах член камісіі па кіраванні Закаўказскім краем. 3 1843 года ў запасе, працаваў у Міністэрстве народнай асветы . У 1848 годзе вярнуўся на вайсковую службу ў Галоўны штаб Рускай імператарскай арміі. Да 1854 года ўзначальваў трыянгуляцыйныя работы.
Навуковая дзейнасць
[правіць | правіць зыходнік]Вынікам падарожжа па Малой Азіі стала даследаванне «Агляд Малой Азіі ў сучасным яе стане» (1838—1840).
Літаратурная дзейнасць
[правіць | правіць зыходнік]Займаўся перакладамі на рускую мову. Асобнымі выданнямі ў перакладзе Урончанкі выйшлі ў Санкт-Пецярбургу паэма Байрана «Манфрэд» , трагедыя Уільяма Шэкспіра «Гамлет» (абедзве ў 1828); пераклаў трагедыю ў вершах Іагана Гётэ «Фаўст» (1844).
Бібліяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Зноскі
- ↑ Егоров Б. Ф. Вронченко // Краткая литературная энциклопедия — М.: Советская энциклопедия, 1962. — Т. 1.
- ↑ а б М. М. Вронченко, Михаил Павлович // Энциклопедический словарь — СПб.: Брокгауз — Ефрон, 1892. — Т. VII. — С. 376.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Карлюкевіч, А. Урончанка Міхаіл Паўлавіч / Алесь Карлюкевіч // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: У 6 т. / БелЭн; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. Т. 6. Кн. 1: Пузыны — Усая. — Мн.: БелЭн, 2001. — 591 с.: іл. — С. 589. — ISBN 985-11-0214-8.
- Шостьин, Н. А. Михаил Павлович Вронченко: Военный геодезист и географ. — М.: Геодезиздат, 1956. — 88 с., 4 л. карт.
- Вікіпедыя:Артыкулы пра асоб, якія не маюць старонак цёзак па прозвішчы
- Нарадзіліся ў 1802 годзе
- Нарадзіліся ў 1801 годзе
- Нарадзіліся ў Копысі
- Памерлі 26 кастрычніка
- Памерлі ў 1855 годзе
- Памерлі ў Харкаве
- Выпускнікі Магілёўскай гімназіі
- Выпускнікі Імператарскага Дэрпцкага ўніверсітэта
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта
- Памерлі 26 лістапада
- Перакладчыкі паэзіі на рускую мову
- Перакладчыкі прозы і драматургіі на рускую мову
- Члены Рускага геаграфічнага таварыства да 1917 года
- Памерлі ад туберкулёзу