Перайсці да зместу

Міхаіл Уладзіміравіч Барысаў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Міхаіл Уладзіміравіч Барысаў
Дата нараджэння 16 красавіка 1923(1923-04-16)
Месца нараджэння в. Нараўчызна, Гомельская губерня, РСФСР, СССР[1]
Дата смерці 16 красавіка 2012(2012-04-16) (89 гадоў)
Месца смерці в. Ялта, Украіна
Грамадзянства
Прыналежнасць Саюз Савецкіх Сацыялістычных РэспублікУкраіна
Род войскаў ВПС ВМФ
Гады службы 19411960
Званне падпалкоўнік
Бітвы/войны Вялікая Айчынная вайна
Узнагароды і званні
Медаль «Залатая Зорка»
Ордэн Леніна Ордэн Чырвонага Сцяга Ордэн Чырвонага Сцяга Ордэн Чырвонага Сцяга
Ордэн Чырвонага Сцяга Ордэн Айчыннай вайны I ступені Ордэн Чырвонай Зоркі Ордэн Чырвонай Зоркі
Медаль «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
Юбілейны медаль «Сорак гадоў перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
Юбілейны медаль «Сорак гадоў перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»

Міхаіл Уладзіміравіч Барысаў (нар. 16 кастрычніка[2]1923 — 16 кастрычніка 2012, Ялта[3]) — савецкі лётчык, у гады Вялікай Айчыннай вайны — намеснік камандзіра авіяцыйнай эскадрыллі 51-га мінна-тарпеднага авіяцыйнага палка 8-й мінна-тарпеднай авіяцыйнай дывізіі ВПС Балтыйскага флоту. Герой Савецкага Саюза (1945), падпалкоўнік.

Нарадзіўся 16 красавіка[2] 1923 года ў вёсцы Нараўчызна цяпер Мазырскага раёна Гомельскай вобласці ў сям’і служачага. Беларус. Член КПСС з 1946 года. Скончыў 8 класаў, у сакавіку 1941 года — Гомельскі аэраклуб.

У ВМФ з 1941 года. У 1943 годзе скончыў Ваенна-марское авіяцыйнае вучылішча. Служыў у авіяцыйным палку перагонкі самалётаў ВПС ВМФ.

Са жніўня 1944 года на фронце.

Намеснік камандзіра авіяцыйнай эскадрыллі 51-га мінна-тарпеднага авіяцыйнага палка (8-я мінна-тарпедная авіяцыйная дывізія, ВПС Балтыйскага флоту) лейтэнант Барысаў за 10 месяцаў здзейсніў 47[4] баявых вылетаў, патапіў 10[4] транспартаў ворага водазмяшчэннем 156 тыс. т і пашкодзіў 2, быў адным з тых, хто патапіў лінкар «Шлезіен  (руск.)» аднатыпны лінкару «Шлезвіг-Гольштэйн  (руск.)»[4][5][6].

Званне Героя Савецкага Саюза прысвоена 6 сакавіка 1945 года.

У 1947 годзе скончыў Вышэйшыя афіцэрскія курсы ВПС ВМФ. З 1960 года падпалкоўнік Барысаў — у запасе[4]. Жыў у Маскве.

З 1966 года жыў ва Украіне, у горадзе Ялце.

Памёр 16 красавіка 2012 года ў свой 89-гадовы дзень нараджэння ў Ялце.

Зноскі

  1. Цяпер Мазырскі раён, Беларусь.
  2. а б Месяц нараджэння быў выпраўлены ўласнаручна ў метрыках Барысавым М. У. са жніўня на кастрычнік для магчымасці залічэння на вучобу ў аэраклуб. Крыніца: ГСС Борисов Михаил Владимирович, торпедоносец. Воспоминания лётчиков-бомбардиров. Архівавана 27 красавіка 2010. (руск.)
  3. Ушел из жизни один из трех ялтинцев — Героев Советского Союза (руск.)
  4. а б в г Борисов Михаил Владимирович // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 74. — 737 с.
  5. Конец бронированной «акулы» (руск.)
  6. Воспоминания ГСС Борисова М. В. на портале «Я помню» (руск.)
  • Герои Советского Союза: Краткий биографический словарь / Пред. ред. коллегии И. Н. Шкадов. — М.: Воениздат, 1987. — Т. 1 /Абаев — Любичев/. — 911 с. — 100 000 экз. — ISBN отс., Рег. № в РКП 87-95382