Міхель Зітаў
Міхель Зітаў | |
---|---|
Дата нараджэння | 1459[1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 1525[2][3][…] ці 21 снежня 1525[4] |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Бацька | Clawes van der Sittow[d] |
Род дзейнасці | мастак |
Жанр | партрэт |
Мастацкі кірунак | Ранні нідэрландскі жывапіс[d] |
Член у | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Міхель Зітаў (Michel Sittow, часам сустракаецца напісанне Сітаў; ок. 1469—1525) — майстар старанідэрладскага мастацтва з Рэвеля, вучань Мемлінга, адзін з найбуйнейшых партрэтыстаў свайго часу.
Нарадзіўся ў Рэвелі (цяпер Талін) у сям’і фламандскага разьбяра па дрэве ван дэр Зюдава і дачкі заможнага шведскага купца з Фінляндыі. Пасля стажыроўкі ў майстэрні Мемлінга ў Бругэ і, верагодна, наведвання Італіі паступіў на службу да двара «іх каталіцкіх вялікасцяў» у Таледа, дзе яму было прызначана гадавое дараванне ў 50000 мараведзі (у 2,5 разы больш, чым атрымліваў яго супернік Хуан дэ Фландэс).
Незадоўга да смерці Ізабелы Кастыльскай мастак, відаць, пакінуў Іспанію ў свіце яе зяця Філіпа Прыгожага, пасля чаго пабываў у Фландрыі і, як мяркуюць, у Лондане, дзе выканаў вядомы партрэт Генрыха VII (пазней скапіяваны Гальбейнам) і жаночы партрэт, як лічыцца, Кацярыны Арагонскай.
Пасля смерці Філіпа ў 1506 годзе мастак вярнуўся ў родны Рэвель, дзе ўступіў у спрэчку з айчымам за нерухомую маёмасць бацькоў. Стварэнне абавязковага ў такіх выпадках «шэдэўра» адкрыла яму доступ у мясцовую гільдыю мастакоў, а за 2 гады да смерці ён стаў яе кіраўніком. Жыў на вуліцы Ратаскаэву.
У 1514 годзе Зітаў ездзіў з Рэвеля ў Капенгаген па запрашэнні караля Крысціяна II. Арыгінал партрэта дацкага манарха не захаваўся, але вядомая копія. Пасля гэтага ён на працягу двух гадоў працаваў пры дварах Маргарыты Аўстрыйскай і Карла Габсбурга, які на схіле гадоў абкружыць сябе творамі Зітава ў манастыры Юсте. Мастак памёр у родным горадзе ад чумы.
Як і многія сучаснікі, Зітаў не падпісваў і не датаваў свае працы, у сувязі з гэтым іх атрыбуцыя ўяўляе вялікія цяжкасці. У Пушкінскім музеі яму прыпісваюць «Нясенне крыжа», а ў талінскай Нігулістэ — алтарны абраз са сцэнамі Пакут. Найбольш высока ацэньваюцца яго партрэты.
На працягу многіх стагоддзяў Зітаў быў забыты. Толькі калі ў 1914 годзе было выказана меркаванне аб тоеснасці рэвельскага майстра з прыдворным іспанскім мастаком Міхаілам Немцам (або Міхаілам Фламандцам), яго імя стала паступова заваёўваць належнае месца ў гісторыі выяўленчага мастацтва.
Зноскі
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Біяграфія на сайце талінскага рэстарана «Майстар Міхель» Архівавана 26 снежня 2008.
- Нарадзіліся ў 1459 годзе
- Нарадзіліся ў Таліне
- Памерлі ў 1525 годзе
- Памерлі 21 снежня
- Памерлі ў Таліне
- Пахаваныя ў Эстоніі
- Асобы
- Мастакі паводле алфавіта
- Паўночнае Адраджэнне
- Памерлі ад чумы
- Мастакі-партрэтысты Бельгіі
- Мастакі-партрэтысты Іспаніі
- Мастакі-партрэтысты Рэнесансу
- Мастакі-партрэтысты Эстоніі
- Мастакі Бельгіі
- Мастакі Іспаніі
- Мастакі Эстоніі