Навальніца-Р
Навальніца-Р | |
---|---|
Тып: | радыёэлектронная стрэльба |
Краіна: | Беларусь |
Гісторыя службы | |
Гады эксплуатацыі: | з 2018 |
Выкарыстоўвалася: | |
Гісторыя вытворчасці | |
Вытворца: | КБ Радар |
Гады вытворчасці: | з 2017 |
Навальніца-Р (руск.: Гроза-Р) — беларуская радыёэлектронная стрэльба для барацьбы з дронамі, распрацаванае КБ «Радар». Створана ў рамках спецыяльнай серыі сістэм радыёэлектроннай барацьбы «Навальніца».
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Упершыню распрацоўка прадстаўлена на выставе IDEX-2017 у ААЭ.
У 2018 годзе 12 стрэльбаў «Навальніца-Р2» паступілі на ўзбраенне ў 387-ы цэнтр тэхнічнага кантролю і забеспячэння абароны інфармацыі Узброеных сіл Рэспублікі Беларусь[1].
Апісанне
[правіць | правіць зыходнік]З мэтай спрашчэння працэсу распрацоўкі і вытворчасці, а таксама для зручнасці наступнай эксплуатацыі ў якасці базавага канструктыва для мантажу шэрагу ключавых элементаў прылады быў абраны корпус страйкбольнай аўтаматычнай вінтоўкі Cyma CM0011 кітайскай вытворчасці, якая імітуе нямецкую Heckler & Koch G36C. На ім усталяваны каліматорны прыцэл тыпу Sturman 1×38 RD (для візуальнага навядзення вінтоўкі на беспілотнік), а таксама тры антэны пад радыёпразрыстымі кажухамі. Для мацавання прыцэла і антэнных прылад прапануецца выкарыстоўваць штатную планку Пікаціні[2].
Стрэльба прызначана для выкарыстання ў барацьбе з малапамернымі БПЛА. Забяспечвае радыёпадаўленне каналаў кіравання дронаў і бартавой апаратуры спадарожнікавых навігацыйных сістэм. Карыстальнік стрэльбы пры выяўленні мультыкоптара ў зоне бачнасці ўключае харчаванне перадатчыка, наводзіць стрэльбу на мультыкоптар з дапамогай усталяванага на ім каліматарнага прыцэла і націскае кнопку ўключэння выпраменьвання. Ва ўмовах уздзеяння перашкод мультыкоптар ажыццяўляе вымушаную пасадку (неабходны час уздзеяння для ажыццяўлення пасадкі залежыць ад тыпу мультыкоптара). Блок фарміравання перашкод сігналаў і акумулятарная батарэя ўстаноўлены ў пераносны кантэйнер, упакаваны для пераноскі ў заплечнік. Органы кіравання для ўключэння харчавання, а таксама для ўключэння выпраменьвання ўстаноўлены на корпусе стрэльбы[3].
Выкарыстанне
[правіць | правіць зыходнік]23 кастрычніка 2020 года памежнікі заставы «Знаменка» Брэсцкай пагрангрупы з дапамогай радыёэлектроннай стрэльбы «Навальніца-Р2» перахапілі гексакоптэр, які выкарыстоўваўся для перакідання цыгарэт праз беларуска-польскі ўчастак мяжы[4]. 22 лютага 2021 года яшчэ адзін дрон з грузам кантрабандных цыгарэт быў перахоплены ў Камянецкім раёне каля вёскі Чыжэвічы. 6 красавіка на беларуска-польскай мяжы ў Брэсцкім раёне недалёка ад вёскі Сычы перахоплены трэці беспілотнік. Вінтакрылы лятальны апарат прызначаўся для незаконнай перапраўкі тытунёвых вырабаў[5].
18 мая на мяжы з Літвой радыёэлектроннай стрэльбай збіты беспілотнік НАТА. Адзначалася, што гэта ўжо не першы выпадак, калі робіцца спроба выкарыстання беспілотнікаў-шпіёнаў паблізу межаў Беларусі. Як заявіў намеснік начальніка Генштаба УС Беларусі Ігар Кароль, на працягу тыдня робіцца каля 30 спробаў незаконнага выкарыстання дронаў Паўночнаатлантычнага альянсу[6][7].
Галерэя
[правіць | правіць зыходнік]-
Навальніца-Р1.
-
Навальніца-Р2.
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Зноскі
- ↑ На вооружение армии поступили комплексы для борьбы с беспилотниками
- ↑ Александр Алесин. Средства радиоэлектронной борьбы: «чума» на ваши дроны // Белрынок : онлайн-ресурс. — 9 марта 2017.
- ↑ Радиоэлектронное ружье для борьбы с мультикоптерами «Гроза - Р» Архівавана 28 студзеня 2021. на официальном сайте «КБ Радар».
- ↑ На белорусско-польской границе радиоэлектронным ружьем «сбили» дрон с сигаретами // Onliner, 26 октября 2020
- ↑ Самодельный дрон с контрабандой перехватили пограничники в Брестском районе // Sputnik Belarus, 7 апреля 2021
- ↑ Белорусские пограничники сбили беспилотник-шпион НАТО на границе с Литвой
- ↑ Белоруссия сбила дрон-шпион НАТО