Перайсці да зместу

Надзея Іванаўна Дубавец

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Надзея Іванаўна Дубавец
Дата нараджэння 27 сакавіка 1954(1954-03-27) (70 гадоў)
Месца нараджэння
Род дзейнасці вучоная
Месца працы
Навуковая ступень доктар біялагічных навук (2012)
Навуковае званне
Альма-матар
Прэміі

Надзея Іванаўна Дубавец (нар. 27 сакавіка 1954, г. Сальцы, Наўгародская вобласць, РСФСР) — беларускі вучоны ў галіне генетыкі, цытагенетыкі і біятэхналогіі раслін. Член-карэспандэнт (2017), доктар біялагічных навук (2012), дацэнт (2010).

Скончыла Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт імя У. І. Леніна (1977).

З 1978 года ў Інстытуце генетыкі і цыталогіі АН БССР, з 1994 года загадчык лабараторыі, з 2013 — галоўны навуковы супрацоўнік[1].

Прэмія НАН Беларусі (1993) за лепшую навуковую працу «Стварэнне і цытагенетычнае даследаванне 28-храмасомных пшанічна-жытніх гібрыдаў». Прэмія НАН Беларусі і Сібірскага аддзялення РАН імя акадэміка В. А. Капцюга (2006) за серыю сумесных работ «Рэарганізацыя ядзернага і цытаплазматычнага геномаў пры стварэнні новых формаў травы метадамі біятэхналогіі».

Навуковая дзейнасць

[правіць | правіць зыходнік]

Даследаванні ў галіне эвалюцыйнай генетыкі і эксперыментальнай цытагенетыкі раслін. Падцвердзела ў эксперыменце і даследавала ў дынаміцы раней нявывучаны працэс мікраэвалюцыйнай дыферэнцыяцыі поліплоідных відаў травы шляхам фарміравання рэкамбінаваных геномаў. Атрымала эксперыментальныя доказы фарміравання гібрыдных зон-актыўных цэнтраў відаўтварэння ў месцах сумеснага вырастання тетраплоідных амфідіплоідаў з наяўнасцю агульнага геному, што дазваляе прагназаваць кірунак эвалюцыйных працэсаў у прыродных сімпатрычных папуляцыях травы. Распрацавала эфектыўны спосаб атрымання мейатычных рэкамбінацый паміж філагенетычна аддаленымі дыплоіднымі геномамі травы, які пашырае магчымасці пераносу каштоўных генаў дзікіх суродзічаў у геном культурных раслін. Стварыла ўнікальныя серыі ліній тэтраплоідных і замешчаных гексаплоідных трыцікале, якія ўкаранёны ў навуковую практыку і селекцыйны працэс устаноў Рэспублікі Беларусь і Расійскай Федэрацыі і выкарыстоўваюцца для вырашэння тэарэтычных і практычных задач па эксперыментальным пераўтварэнні генетычнай структуры збожжавых культур. У рамках сумесных з селекцыянерамі праектаў распрацавала арыгінальную тэхналогію селекцыі трыцікале на кароткасцябловасць, якая спалучае метады хромасомнай інжынерыі і маркер-асацыяванага адбору, і методыку ДНК-маркіравання трыцікале на ўстойлівасць к перадуборачнаму прарастанню зерня, з выкарыстаннем якіх створаны новыя гатункі трыцікале.

Аўтар больш за 150 навуковых прац, у тым ліку 1 манаграфіі, 2 калектыўных прац, 1 вынаходкі.

  • Тетраплоидные тритикале. Минск, 1990 (в соавт.).
  • Цитогенетические методы в селекции растений // Генетические основы селекции растений. Минск, 2008. Т. 1.
  • Microevolutionary Differentiation of Cereal Tetraploid Species by the Formation of Recombinant Genomes // Rus. J. Genetics: Appl. Res. 2017. Vol. 7, N 3 (в соавт.).

Зноскі