Наталля Іванаўна Нечыпурэнка
Наталля Іванаўна Нечыпурэнка | |
---|---|
Дата нараджэння | 4 студзеня 1946 (78 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | вучоная |
Навуковая сфера | паталагічная фізіялогія |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар медыцынскіх навук |
Навуковае званне | |
Альма-матар |
|
Узнагароды |
Наталля Іванаўна Нечыпурэнка (нар. 4 студзеня 1946, г. Мінск) — беларускі спецыяліст у галіне паталогіі і нейрафізіялогіі нервовай сістэмы. Доктар медыцынскіх навук (1993), прафесар (2005).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Скончыла Мінскі дзяржаўны медыцынскі інстытут (1970).
Працавала ў Рэспубліканскім навукова-практычным цэнтры неўралогіі і нейрахірургіі (з 1970; з 2006 — загадчык лабараторыі клінічнай патафізіялогіі нервовай сістэмы).
Навуковая і грамадская дзейнасць
[правіць | правіць зыходнік]Навуковыя інтарэсы: цэрэбраваскулярныя захворванні; захворванні перыферычнай нервовай сістэмы; пытанні фармакалагічнай і немедыкаментознай тэрапіі захворванняў перыферычнай і цэнтральнай нервовай сістэмы; механізмы дзеяння нізкаінтэнсіўнага лазернага выпраменьвання пры лазернай гематэрапіі. 40 патэнтаў, 3 аўтарскія пасведчанні, больш за 40 рацыяналізатарскіх прапаноў.
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]Медаль Францыска Скарыны (2016), Ганаровая грамата Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь (1994, 2011, 2020), знак «Выдатнік аховы здароўя Рэспублікі Беларусь» (1999) і інш.
Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Патофизиологические механизмы и вопросы патогенетической терапии травматических поражений периферических нервов : (экспериментально-клиническое исследование) : автореферат диссертации … доктора медицинских наук : 14.00.16 ; 14.00.13 / Нечипуренко Наталия Ивановна. — Санкт-Петербург, 1992.
- Нечыпурэнка Наталля Іванаўна // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 11: Мугір — Паліклініка / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2000. — Т. 11. — С. 306. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0188-5 (т. 11).
- Учёные Беларуси. Наталия Ивановна Нечипуренко // Медицинские новости. — 2021. — № 1. — С. 65 : фот. (руск.)
- Наталия Ивановна Нечипуренко : (к 60-летию со дня рождения) // Здравоохранение. — 2006. — № 1. — С. 77—78 : фот. (руск.)
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Нечыпурэнка Наталля Іванаўна на сайце анлайн-энцыклапедыі «Беларусь у асобах і падзеях»
- Нарадзіліся 4 студзеня
- Нарадзіліся ў 1946 годзе
- Нарадзіліся ў Мінску
- Дактары медыцынскіх навук
- Прафесары
- Выпускнікі БДМУ
- Узнагароджаныя Ганаровай граматай Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь
- Выдатнікі аховы здароўя Беларусі
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта
- Патафізіёлагі
- Фізіёлагі СССР
- Фізіёлагі Беларусі