Наталля Міхайлаўна Скарульская
Наталля Міхайлаўна Скарульская | |
---|---|
Дата нараджэння | 7 (20) лістапада 1915 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 6 жніўня 1982 (66 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Бацька | Mikhail Skorulskyi[d] |
Прафесія | балерына, балетмайстар, лібрэтыст |
Тэатр |
Наталля Міхайлаўна Скарульская (укр.: Наталя Михайлівна Скорульська, нар. 20 лістапада (7 лістапада) 1915, Жытомір, Расійская імперыя — 6 жніўня 1982, Кіеў, УССР) — украінская артыстка балета, балетмайстар, педагог, сцэнарыст, заслужаная артыстка Украінскай ССР (1951).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Наталля Скарульская — дачка ўкраінскага кампазітара Міхаіла Скарульскага. Нарадзілася ў Жытоміры 7 лістапада 1915 года.
У 1930 годзе скончыла Жытомірскую харэаграфічную школу.
У 1934 годзе скончыла харэаграфічнае і драматычнае аддзяленне Кіеўскага-музычна-драматычнага тэхнікума.
1932—1955[1] (або 1934—1956[2]) — салістка балета Кіеўскага тэатра оперы і балета імя Т.Шаўчэнкі.
1941—1944 — артыстка Аб’яднаных тэатраў оперы і балета ў Алма-Аце
1942—1944 — асістэнт балетмайстра ў тэатр імя Абая[2].
1953—1982 (з перапынкамі) — балетмайстар Кіеўскага тэатра оперы і балета імя Т. Шаўчэнкі.
1965—1970 — балетмайстар-педагог дзіцячай харэаграфічнай студыі Кіеўскага Палаца піянераў і школьнікаў.
З 1972 года выкладала кампазіцыю танца ў Інстытуце культуры імя А. Е. Карнейчука (Кіеў).
Пахавана на Байкавых могілках у Кіеве разам з бацькам М. А. Скарульскім.
Творчасць
[правіць | правіць зыходнік]Рэпертуар
[правіць | правіць зыходнік]Асноўныя партыі: Адэта-Адылія[1], па іншых дадзеных — толькі Адэта[2] («Лебядзінае возера» П. І. Чайкоўскага), Лаўрэнсія («Лаўрэнсія» А. А. Крэйна), Марыя, Зарэма («Бахчысарайскі фантан» Б.Асаф’ева), Айша, Гаянэ, Марыула, Афіна, Гера, Галоўная Русалка («Лілея» К. Данькевіча), Русалка вадзяная («Лясная песня» М.Скарульскага) і іншыя.
Пастаноўкі
[правіць | правіць зыходнік]Паставіла балеты:
1958 — «Лясная песня» М. А. Скарульскага (сумесна з В. Уронскім), Кіеўскі тэатр оперы і балета імя Т. Шаўчэнка. У 1972 годзе Н.Скарульская аднавіла гэтую пастаноўку ў Кіеўскім тэатры оперы і балета.
1961 — «Лясная песня» М. А. Скарульскага, Данецкі тэатр оперы і балета.
1962 — «Ульянка» Каламійца (балетная студыя кіеўскага Палаца піянераў).
1963 — «Цені забытых продкаў» В. Д. Кірэйка, Кіеўскі тэатр оперы і балета; Данецкі тэатр оперы і балета.
1965 — «Каралеўства крывых люстэркаў» Ражаўскага (Народны тэатр балета Кастрычніцкага палаца культуры, Кіеў).
Ставіла танцы ў драматычных пастаноўках.
Сцэнары
[правіць | правіць зыходнік]Аўтар сцэнароў балетаў «Лясная песня» М.Скарульскага, «Каралеўства крывых люстэркаў» Ражаўскага, «Івасік», «Ульянка» Каламійца, «Маруся Багуслаўка» Свечнікава (сумесна з Усеваладам Чагаўцом), «Цені забытых продкаў» В.Кірэйка (сумесна з Ф.Кацюбінскім), «Оргія».
Аўтар артыкулаў па пытаннях харэаграфіі на старонках перыядычнай прэсы.
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]Зноскі
- ↑ а б В. Д. Туркевич. Хореографічне мистецтво України у персоналіях. — С.175.
- ↑ а б в Балет: Энциклопедия. Гл.ред. Ю. Н. Григорович. — C.468.
- ↑ Указ Президиума Верховного Совета СССР от 24 ноября 1960 года «О награждении орденами и медалями СССР работников литературы и искусства Украинской ССР» . Архівавана з першакрыніцы 25 кастрычніка 2021.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Балет: Энцыклапедыя. Гл. рэд. ю.н. Грыгаровіч. М.: Савецкая Энцыклапедыя, 1981. С. 468.
- В. Д. Туркевіч. Харэаграфічна мистецтво України у персоналіях: Довідник. Київ: Біографічний інститут НАН України, 1999. С.175-176.
- Нарадзіліся 20 лістапада
- Нарадзіліся ў 1915 годзе
- Нарадзіліся ў Жытоміры
- Памерлі 6 жніўня
- Памерлі ў 1982 годзе
- Памерлі ў Кіеве
- Пахаваныя на Байкавых могілках
- Асобы
- Сцэнарысты Украіны
- Сцэнарысты СССР
- Балетмайстры СССР
- Балетмайстры Украіны
- Балетмайстры паводле алфавіта
- Балетныя педагогі СССР
- Балетныя педагогі XX стагоддзя
- Балетныя педагогі Украіны
- Балетныя педагогі паводле алфавіта
- Артысты балета СССР
- Артысты балета XX стагоддзя
- Артысты балета Украіны
- Артысты балета паводле алфавіта