Нацыянальны парк Чылаэ
Нацыянальны парк Чылаэ | |
---|---|
Parque nacional Chiloé | |
Катэгорыя МСАП — II (Нацыянальны парк) |
|
Размяшчэнне | Чылі |
Плошча | 431 км² |
Дата заснавання | 1983 |
Кіруючая арганізацыя | Нацыянальная лясная карпарацыя (Чылі) |
Сайт | PARQUE NACIONAL CHILOE |
Катэгорыя на Вікісховішчы |
Чылаэ́ (ісп.: Chiloé) — нацыянальны парк у Чылі, размешчаны на архіпелаге Чылаэ. Займае тэрыторыю 431 км².
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Нацыянальны парк Чылаэ быў створаны дэкрэтам Прэзідэнта Чылі № 734 для аховы хваёвых і мяшаных лясоў архіпелага Чылаэ, якія пацярпелі ад вырубкі японскімі камерцыйнымі кампаніямі ў 1970-х гг. Першапачаткова нацыянальны парк займаў амаль усю заходнюю частку вострава Чылаэ і некаторых суседніх астравоў, аднак пазней яна была скарочана болей чым на 10% у сувязі з парушэннем правоў на землекарыстанне карэннага насельніцтва.
Прырода
[правіць | правіць зыходнік]Нацыянальны парк Чылаэ ўключае вільготныя лясы заходніх схілаў гор вострава Чылаэ, прыбярэжныя балоты і пясчаныя выдмы. У горных далінах маюцца плошчы тарфяннікаў з характэрнай балотна-лугавой расліннасцю. На тэрыторыі парка некалькі рэк. Флора прадстаўлена тэпуаліяй, міртам, лістоўніцай, пільгерадэндронам, лістасцябловымі імхамі, папарацямі і г. д.
Фаўна складаецца пераважна з марскіх звяроў і птушак. На востраве Металкі маецца калонія цюленяў. Наземная фаўна бедная. Рэдка сустракаюцца лісы, алені, малпы.
Інфраструктура
[правіць | правіць зыходнік]Нацыянальны парк Чылаэ папулярны сярод турыстаў. Пры ім дзейнічае музей, арганізавана навуковая сцяжына.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Афіцыйны сайт Архівавана 11 сакавіка 2015.
- Даведнік для вандроўнікаў