Перайсці да зместу

Неатыянта клабучковая

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Неатыянта клабучковая

Neottianthe cucullata var. calcicola
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Neottianthe cucullata (L.) Schlechter


Выявы
на Вікісховішчы
NCBI  431293
EOL  1137749
IPNI  645408-1
TPL  kew-134338

Неатыя́нта клабучковая[1] (Neottianthe cucullata) — від кветкавых раслін з роду Неатыянта (Neottianthe) сямейства Архідныя.

Батанічнае апісанне

[правіць | правіць зыходнік]
Батанічная ілюстрацыя Генры Карэвона  (фр.) з кнігі «Album des orchidées de l'Europe centrale et septentrionale»

Невялікая шматгадовая травяністая расліна з адзіночным шарападобным каранёвым клубнем. Сцябло тонкае, граністае, 10—25 см вышынёй, з двума лістамі пры яго аснове. Ніжні ліст эліптычны, верхні больш вузкі, ланцэтны. Кветкі дробныя, фіялетава-ружовыя, часам белыя. Суквецце — рыхлы, аднабокі[2] колас. Плод — каробачка

Квітнее ў канцы ліпеня — пачатку жніўня. Размнажэнне насеннем[2].

Усход Сярэдняй Еўропы, Усходняя Еўропа, поўдзень Сібіры, Манголія, поўдзень Далёкага Усходу, Паўночны Кітай, Карэйскі паўвостраў, Японія[3].

Пад дзяржаўную ахову ў Беларусі ўзята ўпершыню ў 1964 г. Уключаны ў Чырвоную кнігу Беларусі 1-га і 2-га выданняў (1981, 1993). Ахоўваецца ў Латвіі, Літве, Украіне і Польшчы. Уключана ў Дадатак II да Канвенцыі СІТЭС[4].

Зноскі

  1. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 87. — 160 с. — 2 350 экз.
  2. а б Гнездоцветка клобучковая Архівавана 19 верасня 2016. (руск.)
  3. Красная Книга Челябинской области Архівавана 14 кастрычніка 2009. (руск.)
  4. Неатыянта клабучковая ў Чырвонай кнізе Беларусі Архівавана 13 жніўня 2011. (руск.)
Венерын чаравічак Гэты від занесены ў Чырвоную кнігу Беларусі і ахоўваецца законам.
 I катэгорыя (CR)