Нервовая тканка

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Узор нервовай тканкі

Нервовая тканка — тып тканкі, што складаецца з нервовых клетак — нейронаў і клетак гліі.

У нервовай клетцы адрозніваюць цела і адросткі: кароткія, моцна разгалінаваныя, дэндрыты і доўгі аксон. Дэндрыты ўспрымаюць сігналы ад іншых нейронаў або непасрэдна ад знешніх раздражняльнікаў. Па іх узбуджэнне трапляе да цела клеткі, а па аксоне — да наступнай клеткі.

Клеткі гліі запаўняюць прастору паміж нейронамі. Яны забяспечваюць харчаванне, ахову і «ўпакоўваюць» нейроны.

Асноўныя ўласцівасці нервовай тканкі — узбудлівасць і праводнасць.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Машчанка М. В. Біялогія: вучэб. дапам. для 9-га кл. устаноў агульн. сярэдн. адукацыі з бел. мовай навучання / М. В. Машчанка, А. Л. Барысаў; пер. з рус. мовы В. У. Клімко. — 3-е выд. — Мн.: Народная асвета, 2011. — ISBN 978-985-03-1531-1.