Нуратау
Выгляд
Нуратау | |
---|---|
40°30′ пн. ш. 66°40′ у. д.HGЯO | |
Краіна | |
Горная сістэма | Гісара-Алай |
Даўжыня | 170 км |
Найвышэйшая вяршыня | Хаятбашы |
Вышыня | 2169,5 м |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Нуратау, Нурацінскі хрыбет (узб.: Nurota tog'lari, Нурота тоғлари) — горны хрыбет ва Узбекістане, адно з заходніх адгор'яў Гісара-Алайскай сістэмы. З поўдня абмяжоўвае пустыню Кызылкум. На ўсходзе аддзяляецца ад хрыбта Мальгузар глыбокай цяснінай Тамерланавы Вароты.
Працягласць хрыбта складае 170 км. Найвышэйшы пункт — гара Хаятбашы (2169,5 м). Хрыбет складзены пераважна пясчанікамі, вапнякамі і вулканічнымі пародамі. Грэбень плоскі; паўночны схіл круты, скалісты, паўднёвы — спадзісты, раздзелены далінамі дробных рэк. На грэбні — горныя стэпы, на схілах — кустова-стэпавы ландшафт. У далінах паўднёвага схілу — аазісы з садамі, агародамі, участкамі паліўных палёў.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Нуратау (руск.) — артыкул з Вялікай савецкай энцыклапедыі.
- Нуратау — артыкул з Геаграфічнай энцыклапедыі.