Нэтбук
Нэтбук (англ.: Netbook; net-сеціва (Інтэрнэт), book-кніга) — субноўтбук з адносна малой прадукцыйнасцю, прызначаны пераважна для працы (log-in) у Інтэрнэт. Валодае невялікай дыяганаллю экрана ў 7—12 цаляў, малым энергаспажываннем, малой вагой і адносна малым коштам.
Габарытамі і функцыянальнасцю нэтбукі займаюць прамежкавы статус паміж мабільнымі інтэрнэт-прыладамі (MID) і Handheld PC «знізу» і субноўтбукамі «зверху». Ад UMPC нэтбукі адрозніваюцца кампаноўкай і выкарыстаннем звычайных экранаў, нечуллівых да дотыку. Гэты момант з’яўляецца спрэчным, некаторыя вытворцы і эксперты залічваюць нэтбукі і субноутбукі да класу UMPC.
Для большасці карыстальнікаў найбольш відавочнымі адрозненнямі ад «звычайных» субноўтбукаў будуць: меншыя габарыты, адсутнасць аптычнага прываду (амаль заўсёды) і наяўнасць вэб-камеры з мікрафонам.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Першапачаткова тэрмін «нэтбук» быў ужыты ў 1999 годзе кампаніяй Psion для пазначэння кішэнных персанальных камп’ютараў уласнай вытворчасці[1]. Psion netBook у разгорнутым выглядзе (клавіяатура была высоўнай) быў падобны на маленькі ноўтбук з дыяганаллю экрана 7,7 цалі (19,6 см) і разрозненнем 640×480 пікселяў. Ён быў створаны на базе працэсара StrongARM з частатой 190 МГц і працаваў пад кіраваннем аперацыйнай сістэмы EPOC32 Release 5. У далейшым, у 2003 годзе, была выпушчана абнаўляльныя версія Psion Teklogix netBook Pro на базе працэсара xScale пад кіраваннем АС Windows CE (існаваў таксама варыянт з Linux).
У 2005 годзе стартаваў праект OLPC, адной з мэтаў якога было стварэнне таннага ноўтбука XO-1 для дзяцей з краін у стадыі развіцця. Згодна гэтаму праекту, кошт ноўтбука з дыяганаллю 7,5 цалі не павінен перавышаць 100 долараў, пры гэтым прылада павінна забяспечваць доступ у Інтэрнэт праз бесправадны інтэрфейс Wi-Fi і працу з тэкставымі дакументамі. У 2007 годзе праект быў амаль завершаны, аднак кошт прылады склаў каля 188 долараў. У цяперашні час вядуцца працы дзеля змяньшэння сабеконта да заяўленага і распрацоўваецца другая версія ноўтбука.
Вясной 2007 года на выставе COMPUTEX Taipei 2007 кампанія ASUS прэзентавала новы субноўтбук Eee PC на базе працэсара Intel Celeron M з дыяганаллю экрана 7 цаляў і заяўленым контам ад 199 долараў. Пастаўкі прылад пачаліся ў кастрычніку 2007 года. Рэальны кошт прылады ў мінімальнай камплектацыі склаў 250 долараў і знізіўся да намінальнага толькі пад канец вытворчасці мадэлі.
15 кастрычніка 2007 года Intel заявіла аб распрацоўцы новага працэсара для мабільных выкарыстанняў, у прыватнасці для прылад тыпу OLPC, — Atom[2].
У лютым 2008 года, пасля выхаду кампаніі з праекту OLPC, тэрмін нэтбук быў зноў уведзены кампаніяй Intel, для пазначэння звыштанных ноўтбукаў з невялікай дыяганаллю экрана[3]. Такім чынам, з катэгорыі субноўтбукаў была вылучана новая катэгорыя партатыўных прылад — «нэтбукі» (з дыяганаллю экрана ад 7 да 11 цаляў). Intel прыступілп да рэалізацыі ўласнага праекта звыштаннага камп’ютара для дзяцей з краін у стадыі развіцця — Classmate PC.
3 чэрвеня 2008 года кампанія Intel прэзентавала працэсары Atom, аснованыя на ядры Diamondville, прызначаныя для выкарыстання ў нэтбуках і неттопах. На працягу лета і восені 2008 года большасць буйных вытворцаў камп’ютараў прэзентавалі ўласныя нэтбукі на базе працэсараў Intel Atom. Кошт цэлага шэрагу нэтбукаў перавышае 500 долараў і яны наўпрост канкуруюць з бюджэтнымі ноўтбукамі з памерам дыяганалі экрану 14,1—15,4 цаляў (35,8—39,1 см). Некаторыя нэтбукі пазіцыянуююцца як іміджавыя мадэлі, іх кошт набліжаецца да малодшых мадэляў субноўтбукаў.
Акрамя таго, восенню 2008 года некаторымі кітайскімі вытворцамі былі прэзентаваны партатыўныя прылады з дыяганаллю экрану 7 цаляў на базе працэсараў ARM пад кіраваннем АС Windows CE[4] і Linux[5][6]. Выкарыстанне ARM-працэсара і адпаведных АС класіфікуе гэтыя прылады хутчэй як клас Handheld PC, аднак памеры дазваляюць класіфікаваць іх як нэтбукі. Кошт падобных нэтбукаў не перавышае 100 долараў.
У трэцім квартале 2008 года сусветныя пастаўкі партатыўных камп’ютараў упершыню ў гісторыі пераўзышлі аналагічны паказчык для настольных ПК[7]. Гадавы прырост у 40 % ноўтбукам забяспечылі ноўтбукі, якія імкліва набіраюць папулярнасць.
У студзені 2010 года на IT-выставе CES 2010 былі прэзентаваны нэтбукі на энергаэфектыўнай платформе Intel Pine Trail, якая ўключае ў сябе працэсары Intel Atom N450[8].
У студзені 2011 года кампаніяй AMD былі прэзентаваны нэтбукі на энергаэфектыўнай платформе AMD Brazos, якая ўключае ў сябе працэсары AMD C-50, E-350 і інш. на ядры Bobcat і відэапрацэсар Radeon HD серыі 6000.
Пад канец 2012 года вядучыя вытворцы (ASUS і Acer) заявілі аб сканчэнні вытворчасці мадэляў катэгорыі нэтбук[9].
Апаратнае забеспячэнне
[правіць | правіць зыходнік]У нэтбуках выкарыстоўваюцца экнамічныя працэсары (ULV) і наборы сістэмнай логікі. Амаль усе нэтбукі абсталяваны модулямі бесправадных сетак Wi-Fi, некаторыя — WiMAX, часта ёсць інтэрфейс Bluetooth. Звычайна маецца мультыфарматны (MS Pro, SD/MMC, XD-Picture Card) кардрыдар. За рэдкім выключэннем (напрыклад, Kohjinsha EX6, ASUS Eee PC 1004DN і ў нейкай меры HP Pavilion dv2) аптычныя прывады адсутнічаюць.
Першыя лінейкі нэтбукаў былі абсталяваны толькі SSD-носьбітамі малога аб’ёму, аднак большасць сучасных мадэляў выкарыстоўваюць механічныя HDD, як і ноўтбукі.
Для дадзенай катэгорыі прылад карпарацыяй Intel былі распрацаваны адмысловыя працэсары Intel Atom, якія ўжываюцца ў большасці нэтбукаў. Таксама кампанія AMD распрацавала платформу AMD Brazos з серыі Fusion адмыслова для ўжывання ў мабільных камп’ютарах, уключаючы нэтбукі. Акрамя Intel Atom і AMD Fusion, у нэтбуках маюць папулярнасць працэсары Intel Celeron M ULV (Asus EeePC 701 4G, Asus EeePc 900, Asus EeePc 1000 HD), VIA C7-M (HP 2133 Mini-Note), VIA Nano, AMD Geode (Roverbook NEO U800), а таксама Athlon Neo (Packard Bell DOT M/A).
Існуюць мадэлі нэтбукаў з сэнсарнымі экранамі, напрыклад, Lenovo S10-3T, ASUS EEE PC T91MT, ASUS EEE PC T101MT, Medion Akoya Mini 1315.
Праграмнае забеспячэнне
[правіць | правіць зыходнік]У нэтбуках выкарыстоўваюцца разнастайныя АС на базе GNU/Linux (напрыклад, Eeebuntu, Ubuntu, Chrome OS), Windows XP Home Edition і Windows Vista Home Basic (у некаторых выпадках — Windows Vista Business), а з нядаўніх пор і Windows 7 Starter Edition, хоць карыстальнік можа сам усталяваць любую зручную для яго АС. Таксама ўжо маецца падтрымка многіх нэтбукаў аперацыйнай сістэмай Android.
У 2011 годзе на рынку з’явіліся першыя хромбукі — нэтбукі на Chrome OS.
Прыклады нэтбукаў
[правіць | правіць зыходнік]
|
|
|
Зноскі
- ↑ Psion continues to extend the reach of e-business strategies beyond the enterprise…announces support for oracle8i lite on its new netbook device (англ.)
- ↑ Intel to unveil OLPC chips in Shanghai next April . ??? (15 октября 2007). Архівавана з першакрыніцы 11 сакавіка 2012. Праверана ???.
- ↑ Intel-Sets-Out-Netbook-and-Nettop-Plans (англ.)
- ↑ Ноутбук за $100?! Реальность или миф? 3DNews
- ↑ Linux нэтбук от HiVision за $98 Архівавана 2 ліпеня 2012.
- ↑ HiVision Shows Off Sub-$100 Linux Mini Laptop Архівавана 2 лютага 2009. (англ.)
- ↑ Ноўтбукаў цяпер прадаецца больш за дэсктопы
- ↑ Компьютеры HP на базе новейших процессоров Intel Архівавана 14 мая 2014. 3DNews
- ↑ Закат эры нетбуков . Mail.Ru. Архівавана з першакрыніцы 5 студзеня 2013. Праверана 27 снежня 2012.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]Нэтбук у Вікіслоўніку | |
Нэтбук на Вікісховішчы |
- Сучасныя нэтбукі і іх перспектывы Архівавана 20 лістапада 2009. 17 ноября 2009