Нёман (аўтазавод)
Нёман | |
---|---|
Тып | ААТ[d] |
Заснаванне | 1984 |
Краіна | |
Адрас | |
Галіна | аўтамабільная прамысловасць |
Матчына кампанія | Мінскі завод колавых цягачоў |
Сайт | neman-lida.com |
«Аўтазборачны завод "Нёман"» — прадпрыемства ў горадзе Ліда па вытворчасці аўтобусаў, газагарэлачных блокаў для ваданагравальных катлоў і іншай прадукцыі. З 2013 года — філіял Мінскага завода колавых цягачоў.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Будаўніцтва доследнага завода «Нёман» пачалося ў 1984 годзе. Ствараўся як прадпрыемства Міністэрства радыёпрамысловасці СССР па вытворчасці рухомых сістэм кіравання. Завод мусіў збіраць і абслугоўваць ракетную тэхніку на колавым ходзе. Уваходзіў у склад Навукова-вытворчага аб'яднання «Агат» і падпарадкоўваўся Міністэрству радыёпрамысловасці СССР. Распачаў вытворчасць у снежні 1990 года.
У 1988 годзе з мэтай своечасовага асваення новай тэхнікі прадпрыемства рэарганізавана ў завод па вырабе вопытных узораў вырабаў і яму прысвоена найменне «Доследны завод „Нёман“» з правам юрыдычнай асобы ў складзе Навукова-вытворчага аб’яднання «Агат».
У 1991 годзе завод перайшоў ва ўласнасць Рэспублікі Беларусь.
У сувязі з распадам СССР і рэзкім скарачэннем ваенных заказаў завод перайшоў на выпуск прадукцыі вытворча-тэхнічнага прызначэння і тавараў народнага спажывання. Улічваючы складаную абстаноўку з гарадскімі пасажырскімі перавозкамі, Доследны завод «Нёман» быў вызначаны галаўным прадпрыемствам па асваенню і выпуску аўтобусаў маркі ЛіАЗ-5256.
У 1993 годзе завод прыступіў да вырабу вопытнага ўзору пажарнай аўтацыстэрны АЦ-40 і ў 1994 годзе вырабіў яго.
У 1997 годзе была прынятая рэспубліканская праграма аўтобус, у адпаведнасці з якой ДЗ «Нёман» спецыялізуецца на выпуску гарадскіх аўтобусаў ЛіАЗ-5256 з пераходам на ўласны варыянт аўтобуса «Нёман».
У 1998 годзе пачаліся работы па стварэнні аўтобуса Нёман-5201.
З 2001 года прадпрыемства пачало выпуск гарадскіх і прыгарадных аўтобусаў серыі Нёман.
Аўтобусы гэтай серыі з'яўляюцца асноўным відам прадукцыі і выпускаюцца ў выкананні: Нёман-5201 (вялікі гарадскі аўтобус) і Нёман-52012 (прыгарадны аўтобус у звычайным выкананні і павышанай камфартабельнасці).
У 2010 на базе завода створана адкрытае акцыянернае таварыства — «Лідскія аўтобусы «Нёман». 22 лістапада 2013 года ААТ «Лідскія аўтобусы «Нёман» увайшло ў склад ААТ «МЗКЦ»[1]. З красавіка 2014 года мае назву Філіял «Аўтазборачны завод "Нёман"» ААТ «Мінскі завод колавых цягачоў».
У 2018 годзе завод цалкам пераключыўся на аўтобусы малога класа Нёман-4202 на шасі Iveco Daily, для павелічэння аб'ёмаў іх выпуску было прынята рашэнне зняць аўтобусы Нёман-5201 з вытворчасці[2].
Аўтобусы
[правіць | правіць зыходнік]- Нёман-5201 (гарадскі)
- Нёман-52012, Нёман-520122 (прыгарадны)
- Нёман-520123
- Нёман-3232 (гарадскі)
- Нёман-420211, Нёман-420233, Неман-420224
Зноскі
- ↑ ОАО «ЛИДСКИЕ АВТОБУСЫ «НЕМАН» ВОШЕЛ В СТРУКТУРУ ОАО «МЗКТ» Архівавана 6 лютага 2017. // www.mzkt.by (руск.)
- ↑ Ингредиенты хита. Производственный репортаж из цехов завода "Неман" (руск.). mpark.pro (15 лістапада 2019). Праверана 16 лістапада 2019.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Каталог аўтобусаў на сайце МЗКЦ Архівавана 2 лютага 2019. (руск.)
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Нёман (аўтазавод)