Перайсці да зместу

Нікаля Сансон

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Нікаля Сансон
Nicolas Sanson
Дата нараджэння 20 снежня 1600(1600-12-20)[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 7 ліпеня 1667(1667-07-07)[1][2][…] (66 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Дзеці Guillaume Sanson[d][6] і Nicolas Sanson[d]
Род дзейнасці картограф, мастак-ілюстратар навуковых прац, гісторык
Навуковая сфера гісторыя і картаграфія
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Нікаля́ Сансо́н (1600—1667) — французскі гісторык і картограф.

Нарадзіўся 20 снежня 1600 года ў Абвілі. Даваў урокі геаграфіі каралям Францыі Людовіку XIII і Людовіку XIV. Кароль Францыі Людовік XIII прызначыў яго прыдворным картографам і членам дзяржаўнага савета, а калі аднойчы прыехаў у Абвіль, то пажадаў спыніцца ў небагатай хаце Сансона. Актыўную дзейнасць пачаў з 1627 года, склаўшы карту Францыі. Сваю першую карту «Postes de France» апублікаваў у 1632 годзе.

Карты і атласы створаныя ім, выдаваліся з 1654 да 1676 года. Пасля яго смерці 7 ліпеня 1667 года ў Парыжы справа была працягнута яго сынамі (таксама сталымі каралеўскімі картографамі) Гіёмам Сансонам (1633—1703) і Адрыянам (1639—1718) у партнёрстве з іншымі картографамі; старэйшага сына Нікаласа ён страціў у 1648 годзе падчас Фронды.

Картаграфаваў у тым ліку тэрыторыю Украіны і Паўночнай Амерыкі. Стварыў Grande Carte d’Ukraine (Вялікую карту Украіны) на базе ўласных дадзеных і дадзеных карты Гіёма Боплана. У 1692 годзе Хуберт Жаё сабраў карты Сансона ў асобны атлас (Новы Атлас).

Зноскі

  1. а б Deutsche Nationalbibliothek Record #12360978X // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 30 красавіка 2014.
  2. Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  3. Deutsche Nationalbibliothek Record #12360978X // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 15 снежня 2014.
  4. Deutsche Nationalbibliothek Record #12360978X // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 31 снежня 2014.
  5. LIBRISКаралеўская бібліятэка Швецыі, 2013. Праверана 24 жніўня 2018.
  6. Identifiants et RéférentielsABES, 2011.