Нікелін (мінерал)
Выгляд
Нікелін | |
---|---|
Формула | NiAs |
Сінгонія | гексаганальная |
Колер | светлы медна-чырвоны |
Колер рысы | буравата-чорны |
Бляск | металічны |
Празрыстасць | непразрычты |
Цвёрдасць | 5,5—6 |
Спайнасць | недасканалая |
Шчыльнасць | 7,6—7,8 г/см³ |
Нікелі́н — мінерал класа арсенідаў, арсенід нікелю, NiAs. У складзе нікеліну 43,92 % нікелю і 56,08 % мыш'яку.
Крышталізуецца ў гексаганальнай сінгоніі. Колер крышталёў светлы медна-чырвоны з металічным бляскам. Непразрысты. Цвёрдасць 5,5—6 па шкале Моаса. Шчыльнасць 7,6—7,8 г/см³. Валодае добрай электраправоднасцю. Раствараецца ў азотнай кіслаце.
Вялікія скопішчы нікеліну выкарыстоўваюцца ў якасці нікелевай руды.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Нікелін // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 11: Мугір — Паліклініка / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2000. — Т. 11. — С. 340. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0188-5 (т. 11).
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Горная энциклопедия. — М.: Советская энциклопедия. Под редакцией Е. А. Козловского. 1984—1991. (руск.)
- Інфармацыя на сайце Кристаллов.net (руск.)
- Інфармацыя на сайце Каталог Минералов. Ru (руск.)
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Нікелін (мінерал)