Перайсці да зместу

Нінгал

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Нінгал
Пералік ахвярапрынашэнняў Нінгал, 2 тысячагоддзе да н. э.
Пералік ахвярапрынашэнняў Нінгал, 2 тысячагоддзе да н. э.
багіня клятвы
Міфалогія Шумер
Пол жанчына
Бацька Энкі
Маці Нінгікуга
Муж Нана
Дзеці Шамаш, Інана
У іншых культурах Нінгаль, Нікаль

Ні́нгал, Ні́нгалды («вялікая панна») — багіня шумерскай міфалогіі, лічылася жонкай бога Наны.

Згодна з міфалагічнымі уяўленнямі шумераў, Нінгал з’яўлялася дачкой вялікага бога Энкі і багіні Нінгікугі, заступніцы багністай краіны Мора, насельніцтва якой здаўна займалася жывёлагадоўляй. Магчыма, таму ў пазнейшы час Нінгал была заручана вернікамі з Нанай, заступнікам жывёлагадоўцаў.

Першапачатковыя функцыі Нінгал не вядомы. Аднак у перыяд трэцяй дынастыі Ура яна стала разглядацца як адна з вышэйшых багінь месапатамскага пантэона, часцяком выяўлялася як вочы з каштоўных камянёў. Некаторыя даследчыкі бачаць у гэтым намёк або на ўменне багіні прадбачыць будучыню, або на ўдзел у замагільным судзе душ памерлых. Імем Нінгал карысталіся падчас клятвы.

За межамі Шумера культ Нінгал быў распаўсюджаны ў іншых частках Месапатаміі, яе шанавалі хурыты, хеты і арамеі.