Пётр Яфімавіч Пракопаў
Пётр Яфімавіч Пракопаў | |
---|---|
Дата нараджэння | 13 верасня 1909 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 24 чэрвеня 1980 (70 гадоў) |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | навуковец |
Навуковая сфера | земляробства і раслінаводства |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар сельскагаспадарчых навук (1960) і член-карэспандэнт АН БССР (1950) |
Навуковае званне | прафесар, член-карэспандэнт АН БССР |
Альма-матар | |
Партыя | |
Узнагароды |
Пётр Яфімавіч Пракопаў (13 верасня 1909, Старая Мілееўка, Магілёўскі раён — 1980) — беларускі вучоны ў галіне агульнага земляробства і раслінаводства. Член-карэспандэнт АН БССР (1950), доктар сельскагаспадарчых навук (1960), прафесар (1963). Заслужаны дзеяч навукі БССР (1968).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Скончыў Беларускую сельскагаспадарчую акадэмію ў 1931 годзе. З 1946 года і з 1953 года — у Інстытуце сацыялістычнай сельскай гаспадаркі АН БССР, з 1950 года — у Міністэрстве сельскай гаспадаркі БССР (з 1961 года — начальнік упраўлення). З 1969 года працаваў загадчыкам аддзела севазваротаў і апрацоўкі глебыу Беларускага НДІ земляробства. У 1961—1969 гадах — старшыня Беларускага навуковага таварыства сельскай гаспадаркі. З 1974 года — навуковы кансультант Беларускага НДІ земляробства.
Навуковая дзейнасць
[правіць | правіць зыходнік]Навуковыя працы па ўкараненні ў сельскагаспадарчую вытворчасць найбольш рацыянальных севазваротаў і эфектыўных прыёмаў апрацоўкі дзярнова-падзолістых глеб, па прадукцыйнасці сельскагаспадарчых культур. Абагульніў вынікі даследаванняў па скарыстанні ва ўмовах Беларусі прамежкавых культур і занятага папару.
Сярод апублікаваных прац:
- Правила севооборота и рационального использования земли — Мн., 1973.
- Основы севооборота в северо-западных и западных районах СССР — Л., 1974 (разам з М. Ф. Сціхіным).
Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Пракопаў Пётр Яфімавіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 12: Палікрат — Праметэй / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2001. — Т. 12. — С. 546. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0198-2 (т. 12).
- Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 4. Недалька — Стаўраліт / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1985. — С. 250. — 599 с., іл. — 10 000 экз.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Пётр Яфімавіч Пракопаў у базе даных «История белорусской науки в лицах» Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Якуба Коласа НАН Беларусі (руск.)
- Нарадзіліся 13 верасня
- Нарадзіліся ў 1909 годзе
- Нарадзіліся ў Быхаўскім павеце
- Памерлі 24 чэрвеня
- Памерлі ў 1980 годзе
- Супрацоўнікі Інстытута глебазнаўства і аграхіміі НАНБ
- Дактары сельскагаспадарчых навук
- Члены-карэспандэнты АН БССР
- Выпускнікі Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі
- Члены КПСС
- Заслужаныя дзеячы навукі Беларускай ССР
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта
- Нарадзіліся ў Магілёўскім раёне
- Аграномы СССР
- Аграномы Беларусі