Павел Сямёнавіч Грынчук
Павел Сямёнавіч Грынчук | |
---|---|
Дата нараджэння | 17 мая 1976 (48 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | навуковец |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар фізіка-матэматычных навук (2014) |
Навуковае званне | |
Альма-матар |
|
Павел Сямёнавіч Грынчук (нар. 17 мая 1976, г. п. Шаркаўшчына, Віцебская вобласць) — беларускі вучоны ў галіне цеплафізікі, стварэння энергаэфектыўных тэхналогій. Член-карэспандэнт Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (2017), доктар фізіка-матэматычных навук (2014).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт (1998).
З 1998 года ў Інстытуце цепла-і масаабмену імя А. В. Лыкава НАН Беларусі, з 2012 года загадчык аддзялення цеплафізікі Інстытута цепла- і масаабмену імя А. В. Лыкава НАН Беларусі.
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]Прэмія Нацыянальнай акадэміі навук для маладых навукоўцаў за 2003 год за цыкл работ «Перкаляцыйныя з’явы ў працэсах цеплапераносу ў структурна-неўпарадкаваных гетэрагенных асяроддзях». Лаўрэат стыпендыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь для таленавітых маладых навукоўцаў (2006), трымальнік гранта Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь у навуцы (2015)[1].
Навуковая дзейнасць
[правіць | правіць зыходнік]Навуковыя працы ў галіне цеплафізікі, даследаванні праблем гарэння гетэрагенных асяроддзяў са стахастычнай структурай, развіцця матэматычных метадаў апісання стахастычных структур(у прыватнасці, метадаў тэорыі перкаляцыі), стварэння высокатэмпературных кампазіцыйных матэрыялаў. Упершыню прапанавана і абгрунтавана канцэпцыя энергетычных межаў гарэння ў гетэрагенных сумесевых сістэмах. Распрацавана лінейка энергаэфектыўнага пячнога абсталявання, прызначанага для нагрэву, тэрмаапрацоўкі і хіміка-тэрмічнай апрацоўкі металаў, даведзеная да поўнамаштабнага асваення на адным з флагманаў айчыннага станкабудавання — Баранавіцкім станкабудаўнічым заводзе.
Намеснік кіраўніка падпраграмы «Эфектыўныя цеплафізічныя працэсы і тэхналогіі» дзяржаўнай праграмы навуковых даследаванняў «Энергетычныя сістэмы, працэсы і тэхналогіі», член дзяржаўнага экспертнага савета № 4 «Энергетыка», член экспертнага савета Міністэрства прамысловасці Рэспублікі Беларусь (па секцыі «Энергаэфектыўнасць»), член некалькіх рабочых груп, створаных распараджэннямі ўрада для вырашэння пытанняў сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь, член навукова-тэхнічнага савета па развіцці шыннай прамысловасці ў Рэспубліцы Беларусь і інш. Член савета па абароне дысертацый пры Інстытуце цепла-і масаабмену імя А. В. Лыкава НАН Беларусі.
Аўтар больш за 150 навуковых прац, у тым ліку 2-х раздзелаў у калектыўных манаграфіях, больш за 60 артыкулаў у рэферыруемых часопісах, 13 вынаходак.
Бібліяграфія
[правіць | правіць зыходнік]- Large clusters in supercritical percolation // Physical Review E. 2002. Vol. 66, Iss. 1.
- Surfaces of percolation systems in lattice problems // Physical Review E. 2003. Vol. 67, Iss. 4 (в соавт.).
- Scattering of radiation in a heterogeneous medium near the percolation threshold // Physica B. 2003. Vol. 338, No. 1-4
- Conditions for combustion synthesis in nanosized Ni/Al films on a substrate // Physica B. 2007. Vol. 392. Iss. 1-2 (в соавт.).
- Cluster size distribution in percolation theory and fractal Cantor dust // Physical Review E. 2007 Vol. 75, Iss. 4.
- Математическое моделирование нагрева и плавления металлошихты в дуговой сталеплавильной печи // Инженерно-физический журнал. 2009. Т. 82, № 2. (в соавт.).
- Математическое моделирование тепловых режимов работы электропечей сопротивления // Инженерно-физический журнал. 2010. Т. 83, № 1.
- Контактная теплопроводность при высокотемпературном теплопереносе в волокнистых теплоизоляционных материалах // Инженерно-физический журнал. 2014. Т. 87, № 2.
Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Ананич, Е. Таленавіты вучоны Павел Грынчук / Е. Ананич // Кліч Радзімы (Шаркаўшчына). — 2017. — 16 снеж. — С. 6.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Павел Сямёнавіч Грынчук у базе даных «История белорусской науки в лицах» Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Якуба Коласа НАН Беларусі (руск.)