Пладовае цела грыба — шапка на ножцы. Шапка дыяметрам 5—20 см, паўшарападобная, слабааксамітнавалакністая або гладкая, цёмна-чырвоная ці чырвона-аранжава-карычневая. Мякаць шчыльная, белая, на зломе сінее, потым чарнее. Трубачкі свабодныя. Ножка цыліндрычная, белая з цёмна-бурымі або чорна-бурымі лускавінкамі. Споры гладкія, бураватыя, верацёнападобныя.
Ёсць некалькі форм. Падасінавік дуброўны з цагельна-бураватай шапкай і пурпурова-бурымі лускавінкамі на ножцы. Падасінавік жоўта-буры, або асінавік расце ў хваёвых лясах, мае чорна-бурыя лускавінкі на ножцы.
Сержанина Г. И., Змитрович И. И. Макромицеты. Иллюстрированное пособие для биологов (руск.) / Под ред. Н. А. Дорожкина. — Мн.: Вышэйшая школа, 1978. — С. 62. — 192 с. — 60 000 экз.