Палац Радзівілаў (Навагрудак)
Выгляд
Палац | |
Палац Радзівілаў | |
---|---|
| |
53°35′53,18″ пн. ш. 25°49′29,14″ у. д.HGЯO | |
Краіна | Беларусь |
Горад | Навагрудак |
Архітэктурны стыль | класіцызм |
Дата заснавання | другая палова XVIII ст. |
Стан | не захаваўся |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Палац Радзівілаў — колішні гарадскі палац на рыначнай плошчы ў Навагрудку.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Двухпавярховы палац пабудаваны ў другой пал. XVIII ст. У 1810 г. набыты купцом Фішарам. У 1812 годзе ў палацы размясціўся разам са сваёй світай брат Напалеона Банапарта, вестфальскі кароль Жэром Банапарт, паводле іншай версіі — у доме Міцкевічаў.
З уключэннем Заходняй Беларусі ў склад Польшчы, у палацы была гарадская адміністрацыя, потым да 1939 г. агульнаадукацыйная школа. Разбураны ў час нямецкага авіяналёту 28 чэрвеня 1941 г.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Палац Радзівілаў (Навагрудак)
- Палац Радзівілаў (Навагрудак) на сайце Radzima.org
- Палац Радзівілаў у Навагрудку(недаступная спасылка)
- Палац Радзівілаў (Навагрудак) на сайце «Архіварта»