Палеагеаграфія
Выгляд
Палеагеагра́фія[1] — навука пра заканамернасці развіцця геаграфічнай абалонкі Зямлі і гісторыю ўзаемадзеяння прыроды і чалавека.
Метады даследаванняў базіруюцца пераважна на вывучэнні старажытнага рэльефу, умоў залягання горных парод, фацыяльным аналізе ўзроставых тоўшч, вывучэнні рэшткаў кор выветрывання, выкапнёвых глеб, мярзлотных фармацый, рэшткаў флоры, фаўны, археалагічных помнікаў. Уключае палеагеамарфалогію, палеакліматалогію, палеабіягеаграфію. На аснове палеагеаграфічных даследаванняў складаюцца прагнозныя карты для планавання і правядзення пошукавых работ на паліва, нярудную сыравіну, будаўнічыя матэрыялы.
Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Палеагеагра́фія // Геаграфічныя паняцці і тэрміны: Энцыклапедычны даведнік / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: М. М. Курловіч і інш. — Мн.: БелЭн, 1993. — С. 213—214. — 333 с. — (Энцыкл. б-чка школьніка). — 14 000 экз. — ISBN 5-85700-085-8.
- Ясаманов Н. А. Популярная палеогеография / Рец.: А. Л. Чепалыга. — М.: Недра, 1985. — 136 с. — 70 000 экз. (руск.)
- Рухин Л. Б. Основы общей палеогеографии / Под ред. канд. геол.-минер. наук Е. В. Рухиной. — Изд. 2-е, перераб. и доп. — Л.: Гостоптехиздат, Ленингр. отд-ние, 1962. — 628 с. — 5200 экз. (руск.)