Палеазой
Палеазой | |
---|---|
Кім названа | Адам Седжвік[d] |
Папярэдні ў спісе | Неапратэразой[1] |
Наступны ў спісе | мезазой[1] |
Дата пачатку | каля 538800 тысячагоддзе да н.э.[1] |
Дата заканчэння | каля 251902 тысячагоддзе да н.э.[1] |
Колер (шаснаццатковы трыплет) | 92C3A0 |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Палеазой (грэч. πᾰλαιός — старажытны, грэч. Ζωή — жыццё) — геалагічная эра старажытнага жыцця. Палеазой пачаўся 542 млн гадоў таму і працягваўся каля 290 мільёнаў гадоў.
За палеазойскую эру праявілася два тэктагенезы: каледонскі і герцынскі. Час праявы калядонскага тэктагенезу прыходзіцца на першую палову палеазою, герцынскага — на другую. Гэта дазваляе вылучыць ранні палеазой і позні, прыблізна аднолькавай працягласці — 160—170 млн.гадоў. Ранні палеазой падзяляецца на тры перыяды (сістэмы): кембрый, ардавік, сілур. Узроставыя межы — 570—410 млн гадоў таму назад, працягласць 160 млн гадоў. Позні палеазой падзяляецца на тры перыяды (сістэмы): дэвон, карбон, перм. Узроставыя межы — 410—240 млн гадоў таму назад, працягласць 170 млн гадоў таму назад.
Клімат
[правіць | правіць зыходнік]На працягу палеазою чаргаваліся арыдныя (засушлівыя) і гумідныя (вільготныя) фазы. Плошчы засушлівых і вільготных абласцей адпаведна павялічваліся або памяншаліся адна за кошт другой.
Першая арыдная фаза прыпадае на ранні кембрый. Клімат гэтага часу — гарачы, засушлівы, затым — больш мяккі і з сярэдзіны ардавіка становіцца умераны гумідны, пераважна ізатэрмічны.
На ранні дэвон прыпадае максімум засушлівасці другой арыднай фазы палеазою. З сярэдзіны дэвону клімат пачынае змякчацца. Ранні карбон з’яўляецца самай гуміднай эпохай палеазою з гарачавільготным, больш-менш раўнамерным кліматам. У другой палове карбона намецілася шыротная тэрмічная занальнасць. У пермі-трыясе адзначаюць яшчэ адну буйную арыдную фазу, калі амаль уся Еўразіяцкая прастора ўяўляла сабой арыдную вобласць.
Клімат палеазою характарызаваўся вялікай колькасцю ў атмасферы вадзяных пароў і вуглякіслага газу. Нават у арыдныя фазы захоўвалася моцная воблачнасць, а «парніковы эфект» палеазойскай атмасферы быў мацнейшы, чым у мезазоі і кайназоі і характарызаваўся вышэйшай тэмпературай у прызямных слаях. Паверхня акіяна была большай і цяплейшай, былі большымі выпарванне ды вільготнасць паветра. Менавіта таму кантынентальнасць клімату ў палеазоі была меншай і адсутнічалі тэрмічныя кантрасты паміж палюсамі ды экватарам. Пад канец палеазою пачала фарміравацца тэрмічная занальнасць.
Арганічны свет
[правіць | правіць зыходнік]Менавіта ў палеазой жывыя арганізмы выйшлі на сушу і адбылася «шкілетная рэвалюцыя», калі многія арганізмы абзавяліся панцырамі, ракавінамі і шкілетамі.
Свет палеазою — гэта панаванне членістаногіх: павукі, скарпіёны, гіганцкія стракозы, прусакі, жукі. У вадзе жылі рыбы, на аснове якіх у дэвоне з’явіліся земнаводныя і насякомаедныя невялікія рэптыліі.
З расліннасці вылучаліся гіганцкія папараць і хвашчы, якія ўтваралі густыя зараснікі. У каменнавугальны перыяд на зямлі з’явіліся хваёвыя лясы — кардаітавая тайга, з дрэвамі, што дасягалі вышыні ў 20 метраў.
Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Гістарычная геалогія: вучэбны дапаможнік / В. М. Несцяровіч, Г. І. Літвінюк, Дз. А. Пацыкайлік — Мн.: БДПУ, 2003. — 74 с. — 100 экз. — ISBN 985-435-584-5
- Палеаз́ойская эратэ́ма (э́ра), палеазой // Беларусь: энцыклапедычны даведнік / Рэдкал. Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. М. В. Драко, А. М. Хількевіч. — Мн.: БелЭн, 1995. — С. 551—552. — 800 с. — 5 000 экз. — ISBN 985-11-0026-9.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Палеазой