Аднагадоваятравяністая расліна. Сцябло даўжынёй да 35—40 см, голае, сакаўное, мясістае, галінастае ад асновы, амаль сцелецца. Лісце простае, суцэльнае, мясістае, сядзячае, чаргаванае, звужанае да асновы. Ніжняе лісце сядзячае, верхняе — амаль супраціўнае. Кветкі дробныя, жоўтага колеру, па 2—3 у пазухах разгалінаванняў сцябла. Плод — каробачка яйцападобнай або амаль круглай формы.
Еўраазіяцкі від. Трапляецца на палях, пясчаных берагах вадаёмаў, узлесках і палянах, камяністых россыпах, засмечаных месцах, уздоўж дарог, як пустазелле на пасевах. Святлолюбівая расліна[4]. Мезафіт і эўтроф[4]. Вырошчваецца ў культуры.
Партулак малапатрабавальны да глебавых умоў. Размнажаецца насеннем. Сеюць у прагрэтую глебу радамі з міжрадкоўямі 45 см, на глыбіню 0,5—1 см. Усходы прарэджваюць на адлегласць 12—15 см. Пры ўборцы расліну зразаюць амаль цалкам.
Маладое сакавітае лісце і парасткі партулаку спажываюць у салатах і супах. Яны ўзбуджаюць апетыт, праганяюць смагу, павышаюць тонус, іх рэкамендуюць пры захворваннях печані. Зеляніну марынуюць і выкарыстоўваюць як прыправу для мясных страў. Для сяўбы прыдатныя сарты Зялёны, Жоўты і Залаціста-жоўты.