Партызанская брыгада імя І. В. Сталіна (П. І. Гулевіч)
Партызанская брыгада імя І. В. Сталіна | |
---|---|
Гады існавання | 1942—1944 |
Краіна |
СССР Беларуская ССР |
Падпарадкаванне | Беларускі штаб партызанскага руху |
Уваходзіць у | Баранавіцкае партызанскае злучэнне |
Тып | партызаны |
Функцыя | змаганне з акупантамі |
Колькасць | 1160 партызан (5.7.1944) |
Дыслакацыя | Валожынскі, Дзяржынскі, Івянецкі, Мінскі, Стаўбцоўскі раёны |
Войны |
Другая сусветная вайна Вялікая Айчынная вайна |
Удзел у | |
Камандзіры | |
Вядомыя камандзіры | П. І. Гулевіч |
Партызанская брыгада імя І. В. Сталіна — партызанская брыгада, створаная ў лістападзе 1942 года на базе 125-га атрада імя Сталіна, арганізаванага ў сакавіку 1942 года ў Дзяржынскім раёне. Дзейнічала на акупіраванай тэрыторыі Валожынскага, Дзяржынскага, Івянецкага, Мінскага, Стаўбцоўскага раёнаў. 5 ліпеня 1944 года брыгада (1160 партызан, 5 атрадаў) злучылася з Чырвонай Арміяй.
Склад
[правіць | правіць зыходнік]Пры фарміраванні брыгада з асабовага складу 125-га атрада імя Сталіна былі створанаы атрады «Бальшавік», імя Дзяржынскага і імя Суворава. У снежні ў брыгаду былі ўключаны асобна дзейныя атрады імя Чапаева і імя Будзённага. Пазней у брыгадзе былі сфарміраваны атрады імя Пархоменкі, імя Панамарэнкі і іншыя. У кастрычніку 1943 года на базе атрада імя Дзяржынскага была створана партызанская брыгада імя Ф, Э. Дзяржынскага, у снежні 1943 года на базе атрадаў імя Чапаева і імя Пархоменкі — партызанская брыгада імя В. І. Чапаева, на базе атрадаў імя Будзённага і імя Панамарэнкі — партызанская брыгада імя П. К. Панамарэнкі. На момант злучэння з Чырвонай арміяй у склад брыгады ўваходзілі:
- атрад «Бальшавік»;
- атрад імя Суворава;
- атрад імя Рыжака[1];
- атрад імя Кірава;
- атрад імя Сталіна.
Камандаванне
[правіць | правіць зыходнік]Камандзір
[правіць | правіць зыходнік]Камісар
[правіць | правіць зыходнік]Начальнік штаба
[правіць | правіць зыходнік]- І. К. Карпаў
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Партызаны брыгады разам з іншымі брыгадамі і атрадамі у 1942 і ў пачатку 1943 наносілі удары па апорным пунктам, гарнізонам і паліцэйскім участкам, ачышчалі ад ворага Івянецкую зону. У ліпені — жніўні 1943 года правялі 17 баёў супраць карных экспедыцый і за выхад з блакады. У чэрвені 1944 года зрабілі 24 дыверсіі, пусцілі пад адхон 6 эшалонаў, падарвалі 3 масты, 14 аўтамашын. У ноч на 20 чэрвеня 1944 года на ўчастку Коласава — Негарэлае падарвалі каля 600 рэек, пашкодзілі 500 метраў тэлефонна-тэлеграфнай лініі.
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Зноскі
- ↑ названы ў гонар камандзіра 125-га атрада імя Сталіна С. А. Рыжака, які загінуў у баі.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Беларусь у Вялікай Айчыннай вайне, 1941—1945: Энцыкл. / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1990. — 680 с. — 20 000 экз. — ISBN 5-85700-012-2.