Івянецка-Налібоцкая партызанская зона

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Івянецка-Налібоцкая партызанская зона ўлетку 1943 года

Івянецка-Налібоцкая партызанская зонапартызанская зона, утвораная ў час Вялікай Айчыннай вайны на тэрыторыі Івянецкага і часткі сумежных з ім Валожынскага, Дзяржынскага, Заслаўскага, Мінскага, Мірскага, Радашковіцкага і Стаўбцоўскага раёнаў, якія кантралявалі партызаны. Цэнтрам зоны была Налібоцкая пушча, адкуль вясной і летам 1942 года пачалася ліквідацыя нямецкіх гарнізонаў у вёсках Волма і Налібакі (Налібоцкія баі (1942, 1943)). Да восені 1943 года тэрыторыя зоны складала 2,5 тыс. км², яе ўтрымлівала 9 000 партызан з пяці партызанскіх брыгад, тры асобныя атрады Івянецкага партызанскага злучэння і частка сіл Стаўбцоўскага партызанскага злучэння.

На тэрыторыі зоны базіраваліся падпольныя: Баранавіцкі абком КП(б)Б, Івянецкія міжрайпартцэнтр і міжрайцэнтр ЛКСМБ, Валожынскі, Івянецкі, Мінскі, Стаўбцоўскі падпольныя райкомы, Баранавіцкае партызанскае злучэнне, выдаваліся падпольныя газеты.

У 1943 — 1944 гадах немцы спрабавалі ліквідаваць партызанскую зону (карныя аперацыі «Sumffieber», «Hamburg», «Herman»). Партызаны ўтрымлівалі зону да падыходу Чырвонай Арміі ў ліпені 1944 года.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6т. / Рэдкал.: І. П. Шамякін (галоўны рэд.) і інш.. — Мн.: БелЭн, 1996. — Т. 3. Гімназіі — Кадэнцыя /. — 527 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0041-2.
  • Беларусь у Вялікай Айчыннай вайне, 1941—1945: Энцыкл. / Рэдкал.:І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш.. — Мн.: БелСЭ, 1990. — 680 с. — 20 000 экз. — ISBN 5-85700-012-2.