Пары-Матч
Пары-Матч | |
---|---|
Тып | Букмекерская кампанія |
Заснаванне | 1995 |
Адрас | |
Галіна | ігральны бізнес |
Колькасць супрацоўнікаў | больш за 1500 (2015) |
Сайт | parimatch.by |
Parimatch — міжнародны букмекерскі холдынг, галаўны офіс якога знаходзіцца на Кіпры ў горадзе Лімасол. Ен вядзе сваю дзейнасць анлайн і афлайн у многіх краінах свету дзякуючы міжнародным і лакальным ліцэнзіям. У прыватнасці, брэнд прадстаўлены і ў наступных краінах: Кіпр, Беларусь, Казахстан, Расія, Украіна, Танзанія і іншыя. Гэта адзін з найбольш вядомых брэндаў у індустрыі бэтынга на рынку Беларусі і СНД.
Кампанія была заснавана ў 1993 годзе, а пад брэндам пачала працу ў 2004 годзе.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Першы пункт прыёму ставак у Беларусі быў адкрыты кампаніяй у 1993 годзе[1].
У 2000 годзе Parimatch пачынае прыём анлайн-ставак, стаўшы адной з першых букмекерскіх кампаній у СНД, якая дала спажыўцам такую магчымасць.
У 2004 годзе кампанія пачала працу пад брэндам Parimatch, развіваючы кірунак анлайн.
Асноўная ўвага была нададзена тэхнічнаму ўдасканаленню, і ў выніку ў 2012 годзе абноўленую версію атрымаў сайт і розныя дадатковыя сэрвісы для кліентаў, у тым ліку мабільныя праграмы для iOS і Android.
Каманда кампаніі ў Беларусі — больш за 300 супрацоўнікаў у 28 гарадах[1].
6 лютага 2019 года Конар Мак-Грэгар становіцца брэнд-амбасадарам абноўленага Parimatch, сама кампанія праводзіць маштабны рэбрэндынг[2].
4 ліпеня 2019 года брэнд-амбасадарам Parimach становіцца Майк Тайсан[3].
Ліцэнзаванне
[правіць | правіць зыходнік]Кампанія ў Беларусі дзейнічае на падставе ліцэнзіі на права ажыццяўлення дзейнасці ў сферы ігральнага бізнесу, выдадзенага Міністэрствам па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь[4][5].
У рамках холдынгу дзейнасць ажыццяўляецца па міжнароднай ліцэнзіі Кюрасаа, якая з’яўляецца адным з найстарэйшых і найбольш стабільных пастаўшчыкоў паслуг у сферы eGaming[6].
Стаўкі на падзеі
[правіць | правіць зыходнік]Parimatch прымае ўсе стандартныя стаўкі на спорт, палітыку, шоу-бізнес і на такія падзеі, як конкурс песні Еўрабачанне, уручэнне Нобелеўскай прэміі або прэміі BBC. Максімальны выйгрыш можа дасягаць 200 тысяч долараў, а максімальны каэфіцыент у экспрэсе да 2000. Букмекерская кантора прапануе роспіс лініі амаль на ўсе віды спорту і чэмпіянаты, а таксама дае магчымасць зрабіць стаўку з форай (гандыкап). Прапануюцца такія віды ставак, як «ордынар», «сістэма», «экспрэс», і адмысловыя лініі з павышанымі каэфіцыентамі «экспрэс +».
Іншыя паслугі
[правіць | правіць зыходнік]«Пары-Матч» таксама з’яўляецца гульнявой кампаніяй. На сайце даступныя такія прадукты, як Покер, Казіно і Live Казіно. Покер-рум ад Parimatch уваходзіць у адну з найбуйнейшых сусветных сетак Ipoker, што дазваляе гульцам удзельнічаць ва ўсіх буйных турнірах і выйграваць квіткі на значныя афлайн чэмпіянаты. Казіно «Пары-Матч» прапануе мноства гульнявых аўтаматаў, а ў Live Казіно можна зрабіць стаўку на рулетцы або згуляць у блэк-джэк у рэальным часе і з рэальнымі сапернікамі. Па заявах афіцыйных прадстаўнікоў, у кампаніі працуе больш за 200 аналітыкаў і букмекераў, якія аналізуюць сітуацыю ў свеце спорту і даюць унікальныя каціроўкі на розныя падзеі.
Партнёрства
[правіць | правіць зыходнік]У Беларусі актыўна падтрымлівае спорт і спансіруе шмат федэрацый і чэмпіянатаў:
- афіцыйны партнёр ФК БАТЭ;
- афіцыйны партнёр БГК ім. Мяшкова;
- афіцыйны партнёр Федэрацыі хакея Беларусі;
- тытульны спонсар Парыматч-Экстралігі;
- афіцыйны партнёр федэрацыі кіберспорту Беларусі;
- афіцыйны партнёр Pavaga Gaming;
- афіцыйны партнёр Чэмпіянату Беларусі па дрыфтынгу;
- генеральны партнёр Акадэміі ММА.
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]- у 2014 годзе кампанія атрымала «золата» ў конкурсе «Лідар галіны 2014» сярод 34 букмекерскіх кампаній Беларусі[7][8].
- у 2018 і 2019 гадах перамагла ў намінацыі «Букмекерская кампанія» ў прэміі «Выбар года»[7].
- у 2019 годзе кампанія ўвайшла ў шорт-ліст прэміі ў галіне спартыўнага бізнесу і эфектыўнага кіравання спартыўнымі праектамі BISPO Awards 2019 адразу ў дзвюх намінацыях з лакальнымі кейсамі для Беларусі: «Найлепшы букмекерскі праект у спорце» і «Найлепшы спонсарскі праект у спорце»[9][10].
- Букмекерская кампанія Parimatch увайшла ў шорт-ліст у чатырох розных намінацыях прэстыжнай прэміі SBC Awards 2019.[11]
- у 2020 годзе на SBC Awards 2020 кампанія атрымала дзве прэстыжныя ўзнагароды «Employer of the Year» і «Leader of the Year».[12]
Зноскі
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ а б О компании - Букмекерская контора Париматч(недаступная спасылка). pm.by. Архівавана з першакрыніцы 28 студзеня 2020. Праверана 28 студзеня 2020.
- ↑ Конор МакГрегор – новый бренд-амбассадор Parimatch (руск.)(недаступная спасылка). Информационно-аналитический портал Sostav.ua. Архівавана з першакрыніцы 23 лютага 2019. Праверана 22 лютага 2019.
- ↑ Майк Тайсон став амбасадором української букмекерської компанії Parimatch (укр.). Centernews (5 ліпеня 2019). Праверана 13 снежня 2019.
- ↑ MTC . blocked.mts.ru. Праверана 28 студзеня 2020.
- ↑ Букмекеры Беларуси (руск.). News of Gambling. Праверана 28 студзеня 2020.
- ↑ Ліцэнзія БК Пары-Матч выдадзена Кюрасао (Curaçao)(недаступная спасылка)
- ↑ а б Официально: Parimatch - лучший букмекер Беларуси(недаступная спасылка). BY.Tribuna.com. Архівавана з першакрыніцы 28 студзеня 2020. Праверана 28 студзеня 2020.
- ↑ MTC . blocked.mts.ru. Праверана 28 студзеня 2020.
- ↑ Parimatch – единственная белорусская компания, попавшая в шорт-лист премии СНГ BISPO (руск.). hockey.by. Праверана 28 студзеня 2020.
- ↑ Дмитрий Сергев и Parimatch получили премию "Открытие года" на Bispo Awards (англ.)(недаступная спасылка). stavka.tv. Архівавана з першакрыніцы 28 студзеня 2020. Праверана 28 студзеня 2020.
- ↑ Parimatch увайшла у шорт-ліст у чатырох намінацыях SBC AWARDS 2019
- ↑ SBC Awards Winners 2020