Кюрасаа
| Краіна Кюрасаа | |||||
|---|---|---|---|---|---|
| нідэрл.: Land Curaçao пап’ям.: Pais Kòrsou англ.: Country of Curaçao | |||||
| |||||
| Гімн: «Himno di Kòrsou» | |||||
|
|
|||||
| Афіцыйныя мовы | Нідэрландская, пап'ямента, англійская | ||||
| Сталіца | Вілемстад | ||||
| Форма кіравання | Канстытуцыйная манархія | ||||
| Кароль Губернатар Міністр-прэзідэнт |
Вілем-Аляксандр Люсіле Георгэ-Ваўт Івар Асьес |
||||
| Тэрыторыя | |||||
| • Агулам | 444 км² | ||||
| Насельніцтва Кюрасаа | |||||
| • Ацэнка (2013) | 152,760 чал. | ||||
| • Шчыльнасць | 344 чал./км² | ||||
| ВУП (ППЗ) | |||||
| • разам (2012) | 3,1 млрд дол. | ||||
| • На душу насельніцтва | 22,619 дол. | ||||
| ВУП (намінал) | |||||
| • разам (2008) | 5,1 млрд дол. | ||||
| • На душу насельніцтва | 36,800 дол. | ||||
| Валюта | Нідэрландскі антыльскі гульдэн (ANG) | ||||
| Інтэрнэт-дамен | .cw | ||||
| Код ISO | CW | ||||
| Тэлефонны код | +599 9 | ||||
| Часавы пояс | -4 | ||||
| Аўтамабільны рух | справа[d] | ||||
| </references> | |||||
Кюрасаа (нідэрл.: Curaçao, пап’ям.: Kòrsou) — самы вялікі востраў і аднайменнае дзяржаўнае ўтварэнне, размешчанае на поўдні Карыбскага мора паблізу берагоў Венесуэлы. З’яўляецца суб’ектам федэрацыі ў складзе Каралеўства Нідэрландаў. Плошча сушы — 444 км ². Колькасць насельніцтва — 141,766 тысяч чалавек. Сталіца — горад Вілемстад.
Геаграфія
[правіць | правіць зыходнік]
Геаграфічнаае становішча
[правіць | правіць зыходнік]Кюрасаа — востраў у Карыбскам моры ў групе Малых Антыльскіх астравоў, у падгрупе Падветраных астравоў у 80 км ад берагоў Венесуэлы. Самы вялікі востраў архіпелага.
Клімат
[правіць | правіць зыходнік]На в. Кюрасаа субэкватарыяльны клімат, сярэднегадавая тэмпература +30ºС. Найменьшыя тэмпературы ў студзені +26…+28 ºС. Дажджлівы перыяд — з верасня да пачатку снежня: кароткія ліўні праходзяць у асноўным ноччу, а днём стаіць сонечнае надвор’е. Ападкаў выпадае каля 500…600 мм у год.
Насельніцтва
[правіць | правіць зыходнік]Дэмаграфія
[правіць | правіць зыходнік]Насельніцтва вострава складае 142.180 чалавек (2010). Шчыльнасць насельніцтва 319 чалавек/км².
Мовы
[правіць | правіць зыходнік]Пап’ямента 81,2 % (сумесь з іспанскай, нідэрландскай, партугальскай і англійскай моў), нідэрландская 8 % (афіцыйная), іспанская 4 %, англійская 2,9 %, іншыя 3,9 % (па перапісу 2001 года).
Рэлігія
[правіць | правіць зыходнік]80,1 % насельніцтва належаць да Рымска-каталіцкай царквы. Пратэстанты — 5,5 %, пяцідзясятнікі — 3,5 %, адвентысты — 2,2 %, сведкі Іеговы — 1,7 %, іудаісты — 0,8 %, іншыя рэлігіі — 1,3 %, атэісты — 4,6 % (па перапісу 2001 года).