Паўднёва-Каралінскі ўніверсітэт
Паўднёва-Каралінскі ўніверсітэт | |
---|---|
англ.: University of South Carolina | |
Арыгінальная назва | англ.: University of South Carolina |
Заснаваны | 1801 |
Студэнты | 35 470[1] і 51 853[2] |
Краіна | |
Размяшчэнне | Калумбія, Паўднёвая Караліна, ЗША |
Сайт | sc.edu |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Паўднёва-Каралінскі ўніверсітэт (англ.: University of South Carolina) — амерыканская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам даследчага ўніверсітэта, якая месціцца ў горадзе Калумбія ў штаце Паўднёвая Караліна.
З'яўляецца галаўной ўстановай Сістэмы Паўднёва-Каралінскага ўніверсітэта.
Агульная характарыстыка
[правіць | правіць зыходнік]Гэта флагман сістэмы вышэйшай адукацыі штата і яго буйнейшы ўніверсітэт па колькасці студэнтаў. Яго галоўны кампус займае больш за 145 га ў цэнтры горада Калумбія — сталіцы штата.
Тут захоўваецца самая вялікая калекцыя Роберта Бёрнса і шатландскіх літаратурных матэрыялаў за межамі Шатландыі і самая вялікая ў свеце калекцыя Эрнэста Хемінгуэя.
Заснаваны ў 1801 годзе як Паўднёва-Каралінскі каледж, універсітэт сёння прапануе больш за 350 праграм навучання, якія вядуць да атрымання ступеняў бакалаўра, магістра і доктара ў 14 каледжах і школах.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]- 1801 — Паўднёва-Каралінскі каледж
- 1866 — Паўднёва-Каралінскі ўніверсітэт
- 1880 — Паўднёва-Каралінскі каледж сельскай гаспадаркі і механікі
- 1882 — Паўднёва-Каралінскі каледж
- 1888 — Паўднёва-Каралінскі ўніверсітэт
- 1890 — Паўднёва-Каралінскі каледж
- 1906 — Паўднёва-Каралінскі ўніверсітэт
Структура
[правіць | правіць зыходнік]Каледжы і школы
[правіць | правіць зыходнік]- Каледж мастацтваў і навук
- Школа бізнесу
- Каледж адукацыі
- Каледж інжынерыі і вылічальнай тэхнікі
- Школа аспірантуры
- Каледж гасціннасці, рознічнага гандлю і спартыўнага менеджменту
- Каледж інфармацыі і камунікацый
- Школа права
- Школа медыцыны ў Калумбіі
- Школа медыцыны ў Грынвілі
- Школа музыкі
- Каледж медсястрынства
- Каледж фармацыі
- Школа грамадскага здароўя
- Каледж сацыяльнай работы
- Ганаровы каледж
Універсітэцкая сістэма
[правіць | правіць зыходнік]Сістэма Паўднёва-Каралінскага ўніверсітэта — гэта сістэма дзяржаўных універсітэцкіх кампусаў і ўстаноў адукацыі (напаўсамастойных універсітэтаў і каледжаў), створаная ў 1957 годзе для пашырэння адукацыйных магчымасцей жыхароў Паўднёвай Караліны, а таксама пашырэння ахопу Паўднёва-Каралінскім ўніверсітэтам усяго штата. Сістэма ўключае ў сябе флагманскі навукова-даследчы кампус у Калумбіі, 3 старэйшыя кампусы і 4 рэгіянальныя кампусы:
- галоўны кампус (універсітэт) ў Калумбіі (заснаваны ў 1801 годзе)
- кампус (універсітэт) у паўночнай частцы штата (1967)
- кампус (універсітэт) у Эйкене (1961)
- кампус (каледж) у Боферце (1959)
- кампус (каледж) у Ланкастары (1959)
- кампус (каледж) у Самтэры (1966)
- кампус (каледж) у Юніяне (1965)
- кампус (каледж) Салкехаці ў Алендэйле і Валтэрбара (1965)
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Integrated Postsecondary Education Data System — 1992.
- ↑ U.S. and Canadian 2022 NTSE Participating Institutions Listed by Fiscal Year 2022 Endowment Market Value, Change in Market Value from FY21 to FY22, and FY22 Endowment Market Values Per Full-time Equivalent Student (Excel) — National Association of College and University Business Officers, 2023. Праверана 22 мая 2023.
- ↑ Global Research Identifier Database — 2015. Праверана 19 чэрвеня 2020.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Паўднёва-Каралінскі ўніверсітэт
- Афіцыйная інтэрнэт-старонка ўстановы