Перайсці да зместу

Пелегрында

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вёска
Пелегрында
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Насельніцтва
  • 20 чал. (2009)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1591
Аўтамабільны код
4
Пелегрында на карце Беларусі ±
Пелегрында (Беларусь)
Пелегрында
Пелегрында (Гродзенская вобласць)
Пелегрында

Пелегрында́[1] (трансліт.: Pieliehrynda, руск.: Пелегринда, літ.: Pelegrindа́) — вёска ў Астравецкім раёне Гродзенскай вобласці. Уваходзіць у склад Гервяцкага сельсавета.

Да 27 сакавіка 1959 года вёска ўваходзіла ў склад Рымдзюнскага сельсавета[2].

«Palegryda» як засценак вёскі Кністушкі вядома з сярэдзіны XVIII ст.[3]

У Пелегрындзе жыў самы вядомы ў Гервяцкім краі чараўнік, знахар Шымуціс, памерлы ў 1930-х гадах. Падчас этнаграфічных экспедыцый 1970-х гадоў пра яго было сабрана шмат аповедаў. Сваіх ведаў Шымуціс нікому не перадаў[4].

Назва Пелегрынды балцка-літоўская, двухасноўная — з літ.: pilti «сыпаць» і grindas «памост, насціл» і значыць «сыпаная дарога». Тая ж першая аснова Pil- ёсць і ў мясцовым тапоніме Пількальня (у Пастаўскім раёне над ракой Сэрваччу), што значыць «Сыпаная гара» (kalnas «гара»).

Пелегрында знаходзілася каля ранейшай дарогі з Гервятаў у Солы і Смаргонь, дарога ішла праз забалочаную пойму ракі. Брод праз яе (пазней на яго месцы пабудавалі мост) і называўся «piliagrinda». Да цяперашняга часу ў народнай памяці мясцовых літоўскамоўных жыхароў такая матывацыя ўжо забытая, першую частку слова яны звязваюць з літ. pelė «мыш»[5].

Такую ж назву мае вёска ў Ігналінскім раёне Літвы — у міжваенны час таксама па-польску пісалі «Pielegrynda», а пазней паводле народнага літоўскага вымаўлення выправілі на «Piliagrinda».

У літоўскай мове падобным чынам утвораныя словы akmengrinda, kūlgrinda «выкладзены з камянёў насціл праз балота», lentgrinda «насціл з дошак», žemgrinda «насыпаная гаць праз балота».

Вядомыя асобы

[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9 (DJVU).
  2. Рашэнне выканкома Маладзечанскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 27 сакавіка 1959 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1959, № 4.
  3. V. Vaitkevičius. Gervėčių sala istorijos tėkmėje // Liaudies kultūra. 2011. Nr. 5 (140). С. 34.
  4. S. Matulevičienė. Lietuviška Gervėčių sala Baltarusijoje: 2011 metų tyrimai // Tautosakos darbai XLII. С. 328.
  5. V. Vaitkevičius. Gervėčių sala istorijos tėkmėje // Liaudies kultūra. 2011. Nr. 5 (140). С. 30.