Первамайскі (Тамбоўская вобласць)
Пасёлак гарадскога тыпу
| ||||||||||||||||||||
Первамайскі[2] (руск.: Первома́йский) — пасёлак гарадскога тыпу ў Первамайскім раёне Тамбоўскай вобласці Расіі. Адміністрацыйны цэнтр раёна. Насельніцтва — 11 742 чал. (2017).
Геаграфія
[правіць | правіць зыходнік]Размешчаны ў паўночна-заходняй частцы вобласці за 92 км на паўночны захад ад Тамбова, за 1,5 км ад аўтадарогі М6 «Каспій». Станцыя Багаяўленск Паўднёва-Усходняй чыгункі (на лініі Смаленск — Мічурынск, Раненбург (Чаплыгін) — Чаўнавая (Сасноўка)).
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Населены пункт упершыню згадваецца ў 1831 годзе. Пасёлак узнік як вёска Харчэўня па абодва бакі Астраханскага тракта.
У 1866 годзе тут была адкрыта чыгуначная станцыя Богаяўленск на лініі Ражск — Казлоў. Пры ёй стала расці сяло Нова-Багаяўленскія Выселкі.
У 1888 годзе была пабудавана царква Прасвятой Багародзіцы (захавалася дагэтуль).
У 1958 годзе сяло Нова-Багаяўленскія Выселкі перайменавана ў пасёлак Первамайскі.
У 1959 годзе Первамайскі стаў пасёлкам гарадскога тыпу.
Зноскі
- ↑ https://rosstat.gov.ru/storage/mediabank/tab-5_VPN-2020.xlsx
- ↑ Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15). — карта Тамбоўскай вобласці