Перніла Карлсан
Перніла Карлсан | |
---|---|
шведск.: Pernilla Karlsson | |
Дата нараджэння | 11 чэрвеня 1990[1] (34 гады) |
Месца нараджэння | |
Краіна | Фінляндыя |
Музычная дзейнасць | |
Прафесіі | спявачка, спартсменка (гандбол) |
Гады актыўнасці | 2012 — н.ч. |
Інструменты | вакал |
Жанры | поп-музыка |
Перніла Карлсан (шведск.: Pernilla Karlsson, 11 чэрвеня 1990,[2] Сіўнтыа, Фінляндыя) — фінская спартсменка (гандбалістка), член зборнай Фінляндыі па гандболе (2012)[3]; у сезоне 2012/2013 гуляе за жаночую каманду гандбольнага клуба Dicken (Хельсінкі).[4]
Вядома таксама як спявачка; выйграўшы нацыянальны адборачны тур, яна 22 мая 2012 года прадставіла Фінляндыю на конкурсе песні «Еўрабачанне 2012».[5][6]
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзілася 11 чэрвеня 1990 года ў Сіўнтыа ў шведскамоўнай сям’і.
З 15 гадоў гуляла за гандбольны клуб Ш’юндэа ІФ (Sjundeå IF)[4] з Сіўнтыа, які выступае ў чэмпіянаце Фінляндыі. Гуляла за гандбольную маладзёжную зборную сваёй краіны.[3] Уладальнік Кубка Фінляндыі па гандболе сезона 2011/2012 у складзе свайго клуба[3]; закінула за сезон 39 мячоў.[4] Па стане на 2012 год з’яўляецца гульцом нацыянальнай зборнай Фінляндыі па гандболе.[3] Пасля заканчэння сезона перайшла з Sjundeå IF ў хельсінкскі гандбольны клуб Dicken.[4]
Па словах Яні Васколы (Jani Vaskola), трэнера каманды Dicken, з’яўленне ў камандзе Пернілы прынясе вялікую карысць, паколькі з яе дапамогай павінна палепшыцца хуткасная гульня каманды; акрамя таго, з яе дапамогай можна будзе павялічыць глыбіню атакі.[4]
Еўрабачанне
[правіць | правіць зыходнік]25 лютага 2012 года Карлсан стала пераможцай нацыянальнага адборачнага тура, атрымаўшы магчымасць прадстаўляць сваю краіну на штогадовым песенным конкурсе «Еўрабачанне».[7][8]
Выступ Карлсан у Баку адбыўся ў першым паўфінале, які прайшоў 22 мая. Яна выступіла з баладай När jag blundar ("Калі я заплюшчу вочы ", «Калі я заплюшчваю вочы»).[7][9] Першапачаткова гэта песня была напісана яе братам Ёнасам у падарунак для маці Пернілы і Ёнаса да дня яе нараджэння.[10] У гісторыі ўдзелу Фінляндыі ў конкурсе «Еўрабачанне» гэта другі выпадак, калі прадстаўнік краіны выконвае песню на шведскай мове (першай такой кампазіцыяй стала песня Fri?групы Beat у 1990 годзе).[11] Выступала Карлсан ў касцюме ад вядомага фінскага дызайнера Катры Нісканен.[9]
На думку эксперта Yleisradio Oy Тар’і Нярхі, выказанай напярэдадні конкурсу, выступленне Карлсан адлюстроўвае сучасныя тэндэнцыі ў фінскай папулярнай музыцы. Балада När jag blundar, на думку Нярхі, «не падыходзіць пад катэгорыю драматычнай», у той жа час «яна прыгожая і ідзе з самага сэрца».[9]
Кампазіцыя När jag blundar, выкананая Карлсан 22 мая 2012 года ў Баку ў першым паўфінале, не набрала дастатковай колькасці галасоў і не трапіла ў фінал конкурсу песні «Еўрабачанне 2012».[12] Як іранічна напісала газета «Kaleva» з Оўлу, «песенны конкурс Еўрабачанне для Фінляндыі пачаўся звыкла — прадстаўнік краіны , Перніла Карлсан, не прабілася ў фінал».[13] Сама Карлсан сказала, што яна задаволена сваім выступам.[10]
Зноскі
- ↑ Pernilla Karlsson // Česko-Slovenská filmová databáze — 2001.
- ↑ Pernilla Karlsson Tilastopajan tietokannassa (tilastopaja.org) Архівавана 27 снежня 2013. (фін.)
- ↑ а б в г Спортивный микрофон 27.02.2012 Архівавана 12 красавіка 2012. // Сайт телерадиокомпании Yleisradio Oy. Novosti po-russki. — 27 февраля 2012. (Праверана 27 лютага 2012)
- ↑ а б в г д Sallinen K.. Pernilla Karlsson vaihtoi värinsä SIFistä Dickeniin (фін.)(недаступная спасылка). Lansi Uusimaa (8 верасня 2012). Архівавана з першакрыніцы 20 лістапада 2012. Праверана 20 лістапада 2012.
- ↑ Пернилла Карлссон представила Финляндию на конкурсе «Евровидение» // Сайт тэлерадыёкампаніі Yleisradio Oy. Novosti po-russki. — 25 лютага 2012.(Праверана 22 снежня 2024)
- ↑ Eurovision Song Contest — Baku 2012 | News — Pernilla Karlsson will represent Finland in Baku
- ↑ а б Pernilla Karlsson med «När jag blundar» vann UMK | Hbl.fi/nyheter Архівавана 16 ліпеня 2014.
- ↑ Pernilla Karlsson will represent Finland | Photos | Eurovision Song Contest — Baku 2012
- ↑ а б в «Евровидение 2012» уже на пороге // Сайт тэлерадыёкампаніі Yleisradio Oy. Novosti po-russki. — 21 мая 2012.(Праверана 23 снежня 2024)
- ↑ а б Пернилла борется в Баку за место в финале Евровидения // Сайт тэлерадыёкампаніі Yleisradio Oy. Novosti po-russki. — 22 мая 2012.(Праверана 23 снежня 2024)
- ↑ Fri? (текст песни на шведском и английском языках) // Diggiloo.net (Праверана 22 лістапада 2012)
- ↑ Финляндия не пробилась в финал Евровидения // Сайт тэлерадыёкампаніі Yleisradio Oy. Novosti po-russki. — 23 мая 2012.(Праверана 23 снежня 2024)
- ↑ Обзор прессы 24.05.2012(недаступная спасылка). // Сайт телерадиокомпании Yleisradio Oy. Обзор прессы 24.05.2012] // Сайт телерадиокомпании Yleisradio Oy. Обзор прессы. — 24 мая 2012. (Праверана 24 мая 2012)
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Старонка Карлсан на афіцыйным сайце конкурса «Еўрабачанне» (англ.) (Праверана 24 мая 2012)
- Старонка Пернілы Карлсан на сайце клуба Dicken(недаступная спасылка) (фін.) (Праверана 26 лістапада 2012)