Крас
Крас (славенск.: Kras), Карст (ням.: Karst) — вапняковае плато на паўночным захадзе Балканскага паўвострава, размяшчаецца ў паўночна-заходняй частцы Дынарскага нагор’я на поўнач ад паўвострава Істрыя, на поўдзень ад даліны ракі Віпава і на захад ад пагоркаў Бркіні. Плато знаходзіцца на тэрыторыі Славеніі і ўсходняй канечнасці Італіі (часам яго таксама адносяць да Харватыі і Босніі і Герцагавіны). Самы высокі пункт — гара Трстсль (643 м).
Плато складзена карбанатнымі пародамі, якія лёгка раствараюцца вадой, таму паўсюдна развітыя карставыя з’явы: кары, варонкі, катлавіны, знікаючыя ракі, пячоры (у т.л. Пастойнска-Яма), польі і інш. На плато размешчаны пласкадонныя басейны (напрыклад, возера Цэркніца), плошча якіх вар’іруюцца ад 10 да 600 км².
Нямецкая назва плато стала агульнай назвай з’явы карсту.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 8: Канто — Кулі / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1999. — Т. 8. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0144-3 (т. 8). — С. 100—101.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Крас
- Ivan Gams Gemorphogenetics of the Classical Karst - Kras. — Acta Carsologica, 1998. — Т. 27. — № 2. — С. 181-198.
- Tourist information portal Karst