Прападобны
Прападобны[1] (стар.-грэч.: ὅσιος) — адмысловы разрад (лік) святых, якія дагадзілі Богу манаскім подзвігам[2]. Іншымі словамі, прападобныя -- святыя з манахаў, якія малітвай, пастом і працай імкнуліся быць падобным да Ісуса Хрыста[3] і лічацца ўдалымі ў гэтым прыпадабненні.
Пры іншых відах хрысціянскага подзвігу, як лічаць, таксама адбываецца прыпадабненне Хрысту -- мучанікі, роўнаапостальныя, свяціцелі, праведныя — кожны ў сваёй меры выканаў запаведзь пра імкненне да богападабенства[3]. Але менавіта манаскае жыццё лічаць найбольш напружаным памкненнем да Бога[3], таму толькі манахаў, якія шануюцца Царквой, залічаюць да прападобных[3].
Перыяд ганенняў
[правіць | правіць зыходнік]Ужо ў перыяд ганенняў з'явіліся людзі, якія вялі аскетычны лад жыцця, але асаблівага шанавання такога віду подзвігу ў тыя часы яшчэ не было. Выпадкі праслаўлення такіх падзвіжнікаў былі звязаны не з іх манаскім подзвігам, а з іх смерцю за Хрыста. У наш час тых, хто спалучаў аскетычны і мучаніцкі подзвігі, называюць прападобнамучанікамі. Сярод прападобнамучанікаў, якія пацярпелі ў перыяд ганенняў на хрысціян у Рымскай імперыі, можна згадаць Яўгенію Рымскую, якая пацярпела ў 262 годзе.
Першыя прападобныя
[правіць | правіць зыходнік]Першымі прападобнымі ў хрысціянскай царкве, праслаўленымі менавіта за манаскі подзвіг, сталі егіпецкія і палесцінскія манахі-пустэльнікі:
- Павел Фівейскі, які пражыў у пустыні 91 год († 341 год)[4];
- Пахомій Вялікі, якога прынята лічыць заснавальнікам манаства супольнага жыцця († каля 348 года)[5];
- Антоній Вялікі, якога прынята лічыць заснавальнікам пустэльніцкага манаства († 356 год)[6];
- Іларыён Вялікі, якога прынята лічыць заснавальнікам палесцінскага манаства († 371 ці 372 год)[7].
Пасля манаства пачало распаўсюджвацца і ў іншыя краіны, і ў Егіпце, Палесціне і іншых краінах праславілася вялікае мноства прападобных. Сярод іх можна згадаць
- Яфрэма Сірына, стваральніка знакамітай малітвы («Госпадзе і Уладару жыцця майго…»), якая часцей за ўсё чытаецца на Вялікі пост († каля 373—379 гг.)[8];
- Сімяона Стоўпніка, сірыйскага заснавальніка новай формы аскезы — стоўпніцтва († 459 год)[9];
- Марыю Егіпецкую, бяспрыкладнае жыціе якой чытаецца ў праваслаўных храмах на ютрані ў чацвер пятага тыдня Вялікага посту[10];
- Саву Асвячонага, заснавальніка Лаўры Савы Асвячонага († 532 год)[11]);
- Іаана Лесвічніка, ігумена Сінайскага, стваральніка «Лесвіцы» — знакамітага кіраўніцтва па арганізацыі духоўнага жыцця для манахаў, і не толькі для іх[12];
- і вялікае мноства іншых.
Дзякуючы дзейнасці гэтых і тысяч іншых падзвіжнікаў набожнасці манаства распаўсюдзілася па ўсім хрысціянскім свеце.
Прападобныя на Русі
[правіць | правіць зыходнік]Заснаванне манаства
[правіць | правіць зыходнік]На Русь манаства прыйшло праз Святую Гару Афон, дзе атрымаў пострыг Антоній Пячэрскі. Ён і Феадосій Пячэрскі сталі першымі прападобнымі Рускай царквы, заснавальнікамі Кіева-Пячэрскай лаўры. Хоць яны не былі, у поўным сэнсе слова, першымі манахамі на Русі, менавіта іх шануюць як айцоў старажытнарускага манаства.
Сярод манахаў заснаванага імі манастыра ў ліку прападобных былі ўслаўлены
- Мікалай Святоша, першы князь-манах на Русі;
- Прохар Лебяднік, які не еў ніякага хлеба, акрамя прыгатаванага з сабранай ім лебяды;
- лекар-бяссрэбранік Агапіт;
- Іаан Шматпакутны, шмат пацярпеў ад спакус цела;
- пустэльнікі Ісаакій і Мікіта, якія сталі ахвярамі д'ябальскага зману, але пазней дасягнулі святасці;
- Майсей Вугрын, гэта значыць венгр, шмат пацярпеў у польскім палоне ад любоўных дамаганняў знатнай удавы;
- Ефрасіння Полацкая, манашка і і ігумення праваслаўнага манастыра, асветніца;
- і іншыя (гл. Сабор прападобных айцоў Кіева-Пячэрскіх).
Рыгор Пячэрскі, які прыняў мучаніцкую смерць, шануецца як прападобнамучанік.
У іншых месцах Русі ў дамангольскі перыяд праславіліся прападобныя Аўрамій Смаленскі, Аўрамій Растоўскі, Мікіта Пераяслаўскі, Варлаам Хутынскі і Антоній Рымлянін.
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Зноскі
- ↑ Кароткі царкоўна-славянскі рэлігійны слоўнік | СППС – сайт прихода Свято-Петро-Павловского собора г. Минска . sppsobor.by. Праверана 25 ліпеня 2024.
- ↑ Живов В. Преподобный Архівавана 25 сакавіка 2014. // Святость. Краткий словарь агиографических терминов
- ↑ а б в г Преподобные сайт «Закон Божий»
- ↑ Прападобны Павел Фівейскі на сайце Православие.Ru
- ↑ Прападобны Пахомій Вялікі на сайце Православие.Ru
- ↑ Прападобны Антоній Вялікі на сайце Православие.Ru
- ↑ Прападобны Іларыён Вялікі на сайце Православие.Ru
- ↑ Прападобны Яфрэм Сірын на сайце Православие.Ru
- ↑ Прападобны Сімяон Стоўпнік на сайце Православие.Ru
- ↑ Прападобная Марыя Егіпецкая на сайце Православие.Ru
- ↑ Прападобны Сава Асвячоны на сайце Православие.Ru
- ↑ Прападобны Іаан Лесвічнік на сайце Православие.Ru
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Карпов А. Православные святые и чудотворцы. Древняя Русь. Московская Русь. Российская империя. — Москва: Вече, 2005.
- Останина С. П. Святые и чудотворцы. Краткий биографический словарь. — Рипол Классик. — ISBN 5-7905-2366-8.
- Православный церковный календарь. 2013. — Москва: Издательство Московской Патриархии Русской Православной Церкви, 2012.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх