Пратазан

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Пратаза́н (ад ням.: Partisane) — халодная зброя, кап’ё з плоскім і доўгім металічным наканечнікам на дрэўку даўжынёй да 2,5 м і больш.

Наканечнік пратазана ўпрыгожвалі арнаментам. Дрэўка мела размалёўку або ўпрыгожвалася аксамітам і шоўкам. У XVI ст. пратазаны з’яўляліся зброяй ландскнехтаў. У XVII ст. страцілі баявое прызначэнне і сталі зброяй целаахоўнікаў манархаў і асоб каралеўскай крыві.

У Расіі пратазан (пад назвай эспатон) да пачатку XIX ст. знаходзіўся на ўзбраенні штаб- і обер-афіцэраў у якасці цырыманіяльнай зброі.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]